Патраўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Патраўка — страва польскай і беларускай кухні, накшталт рагу або соўсу зь белага мяса (кураціны, цяляціны, маладой бараніны) або з гародніны.

Парэзанае досыць дужымі кавалкамі мяса варыцца ў невялікай колькасьці булёну з гародніны, запраўляецца пасероўкай з цыбулі і мукі, часам дадаткова яшчэ сьмятанай, яечнымі жаўткамі. У найбольш складаных вэрсіях ў патраўку дадаюцца мускатны арэх, спаржа, шампіньёны, ракавыя шыйкі, крэветкі і іншае.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»