Партыя незалежнасьці Пуэрта-Рыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг партыі

Па́ртыя незале́жнасьці Пуэ́рта-Ры́ка (па-гішпанску: Partido Independentista Puertorriqueño, РІР) — пуэртарыканская палітычная партыя, якая ставіць сваёй мэтай атрыманьне незалежнасьці Пуэрта-Рыка ад ЗША. Яна зьяўляецца адной з трох асноўных палітычных партыяў краіны, і адной са старэйшых сярод зарэгістраваных партыяў. Заснавана 20 кастрычніка 1946 году Джыльбэрта Кансэпсыён дэ Грацыя.

Сяброў партыі называюць незалежнікамі, ці independentistas, pipiolos, пра-незалежніцкімі актывістамі.