Парлеры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Парлеры (па-нямецку: Die Parler) — дынастыя архітэктараў готыкі, якая паходзіла зь нямецкага гораду Швэбіш Гмюнд. Прадстаўнікі сям’і Парлераў працавалі ў многіх землях Эўропы.

Прадстаўнікі роду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дакладна вядомыя сямейныя сувязі паміж наступнымі архітэктарамі з роду Парлераў:

Генрык Парлер

  1. Петэр Парлер, архітэктар Карлава маста й катэдры сьвятога Віта ў Празе
    1. Венцэль Парлер, удзельнік будаўніцтва катэдры сьвятога Віта.
    2. Ёган Парлер, удзельнік будаўніцтва катэдры сьвятога Віта і стваральнік касьцёлу сьвятой Барбары ў Кутнай Горы.
  2. Міхаэль Парлер, архітэктар.

Апроч таго, вядомыя наступныя прадстаўнікі сям’і:

Таксама некалькі архітэктараў па прозьвішчы Парлер удзельнічалі ў пабудове катэдры ў Ульме, а ў дакументах пра пабудову Мілянскае катэдры зьяўляецца Генрык, якога празываюць «Немец», «з Ульму» і «з Гмюнду».