Паморская гаворка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Паморская гаворка (рус.: поморская говорь (помо́рьска гово́ря)) — група дыялектаў расейскай мовы (паўночнай вялікарускай гаворкі), распаўсюджаных сярод памораў у былых Архангельскай і паўночных частках Алонецкае і Валагодзкае губэрняў. Сёньня налічваецца менш за 2000 чалавек, якія карыстаюцца паморскай гаворкай.

У паморскай гаворцы адчуваецца моцны ўплыў наўгародзкіх гаворак, маецца значная колькасьць архаізмаў, запазычаньняў зь фіна-вугорскіх і скандынаўскіх моваў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]