Палятуха звычайная

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палятуха звычайная
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
ІнфраклясаПляцэнтарныя
АтрадГрызуны
СямействаВавёркавыя
РодПалятуха
ВідПалятуха звычайная
Бінамінальная намэнклятура
Pteromys volans

Палятуха звычайная (Pteromys volans) — грызун зь сямейства палятухавых.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьнешне палятуха падобна да вавёркі, але амаль у 2 разы меншая. Даўжыня цела 14—17 см, маса 100—120 г. Галава невялікая з кароткімі вушамі, якія ў адрозьненьне ад вавёркі пазбаўленыя кутасікаў. Вочы вялікія, пукатыя, чорныя. Хвост пушысты. Пярэднія чатырохпальцыя канечнасьці крыху карацейшыя за пяціпальцыя заднія. Кіпцюры кароткія загнутыя, вельмі ўчэпістыя. Па баках цела паміж заднімі і пярэднімі канечнасьцямі знаходзіцца пакрытая поўсьцю скураная складка, пры дапамозе якой зьвярок плянуе з дрэва на дрэва. Футра густое, мяккае, шаўкавістае; зімой зьверху серабрыста-шэрае, зрэдку зь цёмнай рабізной, летам — буравата-попельна-шэрае.

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі (ІІІ катэгорыя аховы), Чырвоны сьпіс МСАП (LR/nt, ver. 2.3, 1994).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]