Пальчыкавыя гульні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Па́льчыкавыя гу́льні — гэта агульнапрынятая назва заняткаў на разьвіцьцё дробнай маторыкі ў дзяцей.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як правіла, пальчыкавыя гульні суправаджаюцца рыфмаванымі гісторыямі ці казкамі, каб занятак быў цікавы для дзіцяці.

Адной з самых вядомых забавак для пальчыкавай гульні зьяўляецца «Сарока».

Сарока, сарока,
Кашку варыла
Дзетак карміла,
Гэтаму дала, гэтаму дала,
Гэтаму дала, гэтаму,
А гэтаму — не дала,
Ён ваду не насіў,
Печку не тапіў,
Кашку не варыў —
Няма яму нічога.

Рухі ў пальчыкавых гульнях моцна вар’ююцца ў залежнасьці ад узросту дзіцяці. Калі ў 6-7 месяцаў большасьць дзеяньняў вырабляе дарослы, пагладжваючы далоні і пальцы маляняці, то да трох гадоў дзіця цалкам здольнае паказваць пальцамі складаныя жэсты, самастойна распавядаючы пры гэтым тэкст гісторыі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Антакова-Фомина Л. В. «Стимуляция развития речи у детей раннего возраста путём тренировки движений пальцев рук» (Тезисы докладов 24-го Всесоюзного совещания по проблемам ВНД), М., 1974
  • Кольцова М. М. «Двигательная активность и развитие функций мозга ребенка», М.,1973
  • Савина Л. П. «Пальчиковая гимнастика для развития речи дошкольников», Москва, Издательство «Родничок», 1999