Пальмахім

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Палмахім»)
Пальмахім
іўр. פַּלְמַחִים
Пальмахім
Дата заснаваньня: 11 красавіка 1949
Краіна: Ізраіль
Акруга: Цэнтральная
Вышыня: 17 м н. у. м.
Аглямэрацыя: 2009 чал.
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +972 3
Паштовы індэкс: 76890
Геаграфічныя каардынаты: 31°56′0″ пн. ш. 34°42′23″ у. д. / 31.93333° пн. ш. 34.70639° у. д. / 31.93333; 34.70639Каардынаты: 31°56′0″ пн. ш. 34°42′23″ у. д. / 31.93333° пн. ш. 34.70639° у. д. / 31.93333; 34.70639
Пальмахім на мапе Ізраілю
Пальмахім
Пальмахім
Пальмахім
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.palmachim.org.il

Пальмахім (па-габрэйску: פַּלְמַחִים) — кібуц у Ізраілі. Геаграфічныя кардынаты – 32˚ паўночнай шыраты і 43˚ усходняй даўгаты. Нахіл арбітаў — 142—144˚. Разьмешчаны на міжземнаморскім узьбярэжжы за 30 км ад Тэль-Авіву. У кібуцы з 1988 году функцыянуе касмадром, калі вывеў на арбіту першы ізраільскі спадарожнік. Прызначаны для пускаў балістычных ракетаў і ракетаў-носьбітаў. Таксама ў месцы месьціцца ізраільская авіябаза.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пальмахім быў утвораны 11 красавіка 1949 году былымі чальцамі падпольнай арганізацыі брыгада Іфтах[1], на месцы спусьцелай палестынскай арабскай вёсцы Набі-Рубін[2].

У 2006 годзе былыя жыхары Элей-Сынай, ізраільскага паселішча ў сэктары Газа выселеныя праз плян разьмежаваньня, пераехалі ў кібуц Пальмахім. У 2011 годзе 25 сем’яў, выселеных з Элей-Сынай былі прыняты ў якасьці новых жыхароў паселішча. У 2013 годзе яны пачалі будаваць свае дамы ў Пальмахіме.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кібуцы займаюцца вырошчваньнем сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама ў населеным пункце месьцяцца высокатэхналягічныя кампаніі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Mapa's concise gazetteer of Israel. Yuval Elʻazari (ed.). Tel-Aviv: Mapa Publishing. 2005. p. 445. ISBN 965-7184-34-7.
  2. ^ Khalidi, Walid (1992). All That Remains: The Palestinian Villages Occupied and Depopulated by Israel in 1948. Institute for Palestine Studies. ISBN 0-88728-224-5, p. 403

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пальмахімсховішча мультымэдыйных матэрыялаў