Омскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Омскі мэтрапалітэ́н
Лягатып
Уваход да аднаго з тунэляў
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Омск, Расея
Пачатак працы нявызначаны
Лініі плянавалася 1 лініяў
Даўжыня: 7,5
Колькасьць станцыяў 5
Схема мэтрапалітэну
Схэма лініяў Омскага мэтрапалітэну

Омскі мэтрапалітэн (па-расейску: Омский метрополитен) — недабудаваная сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Омску (Расея). Будаўніцтва пачалося ў 1992 годзе. Адкрыцьцё было заплянаванае на 7 лістапада 2015 году[1], аднак даты адкрыцьця неаднаразова пераносіліся праз праблемы зь фінансаваньнем.

У 2017 годзе было прынятае канчатковае рашэньне пра спыненьне будаўніцтва і кансэрвацыю аб’ектаў[2]. Омскі мэтрапалітэн павінен быў стаць другім у Сыбіры, восьмым у Расеі і 16-м у СНД.

Стан на 2018 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 2018 год на будаўніцтва мэтрапалітэну было патрачана больш за 12 млрд. расейскіх рублёў. Лінія была гатовая на 35%: станцыя «Пушкінская» пабудаваня на 100 %, станцыі «Крышталь» ды «Зарэчная» выкананы толькі ў выглядзе катляванаў.

Омскае мэтро ў культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У ліпені 2017 году жыхаркі гораду зьнялі кліп «Медведев-это М», які апавядае пра абяцаньне, якое даў у 2012-м годзе прэм’ер-міністар РФ Дзьмітры Мядзьведзеў дабудаваць омскі мэтрапалітэн да сьвята 300-годзьдзя Омску ў 2016-м годзе. Песьня ўяўляе сабой пародыю на кампазыцыю Мілены і Наташы Трэя «Милена - это М».[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]