Ольстэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ольстэр
Ulaidh

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Ірляндыя, Паўночная Ірляндыя
Статус Правінцыя
Адміністрацыйны цэнтар Бэлфаст
Найбольшы горад Бэлфаст
Насельніцтва (2006)
1 993 918 (2-е месца)
Плошча 24 481 км² (1-е месца)
Месцазнаходжаньне Ольстэра
Ольстэр на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+0
Код ISO 3166-2 IE-U
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

О́льстэр (па-ірляндзку: Ulaidh / Cúige Uladh, па-ангельску: Ulster) — правінцыя на поўначы Ірляндыі, аб'ядноўвае графствы Антрым, Арма, Каван, Фэрмана, Лёндандэры, Данегол, Даўн, Монахан, Тырон, разьмяшчаецца на тэрыторыі Рэспублікі Ірляндыі (3 графствы) й Паўночнай Ірляндыі (6 графстваў). Найбуйнейшы населены пункт — Бэлфаст. Насельніцтва складае 1 993 918 чалавек, сярод усіх ірляндзкіх правінцый гэта другі паказьнік паводле колькасьці насельніцтва. Асноўнай мовай зьяўляецца ангельская, другая паводле распаўсюджанасьці — ірляндзкая. Часам Ольстэрам памылкова называюць Паўночную Ірляндыю.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раньнім Сярэднявеччы правінцыяй кіравала дынастыя О’Нілаў. Пасьля нарманскага ўварваньня ў XII стагодзьдзі Ольстэр трапіў пад кантроль нарманскіх баронаў — спачатку дэ Курсі, затым — дэ Лясі. Яны стварылі тут Ольстэрскае графства. У XIX стагодзьдзі Ольстэр стаў самай заможнай і квітнеючай правінцыяй Ірляндыі, а Бэлфаст пераўзышоў сталіцу, Дублін, паводле насельніцтва. У XX стагодзьдзі Ольстэр стаў арэнай сутыкненьняў ІРА і праангельскіх ольстэрскіх юніяністаў (Асацыяцыя абароны Ольстэру, Добраахвотніцкі фронт Ольстэру).