Новая ратуша (Мюнхэн)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Будынак Новай ратушы

Новая ратуша (па-нямецку: Neues Rathaus) — адна са славутасьцяў Мюнхэна.

Будаўніцтва будынка пачалося ў 1867 годзе ў паўночнай часцы плошчы Марыенпляц, у 1874 годзе з Старой ратушы, якая знаходзіцца ўсяго ў некалькіх дзясятках мэтраў, пераехаў гарадзкі савет, які займае ратушу й на сёньня. Будынак дабудоўваўся й пашыраўся да 19081909 гадоў. У сучаснасьці ратуша ўяўляе сабой будынак у неагатычным стылі, у ім 400 пакояў агульнай плошчай больш за 9 тыс. м ².

Вежа ратушы вышынёй 85 мэтраў абсталяваная ліфтам наведваецца турыстамі. Глокеншпіль на вежы, зроблены ў 1908 годзе, таксама папулярны турыстычны атракцыён.