Начніца Бранта
Начніца Бранта | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Рукакрылыя (Chiroptera) |
Сямейства | Вечарнікавыя (Vespertilionidae) |
Род | Начніца (Myotis) |
Від | Начніца Бранта |
Бінамінальная намэнклятура | |
Myotis brandtii Eversmann, 1845 | |
Арэал | |
Арэал Myotis brandtii чырвоны | |
Начніца Бранта (Myotis brandtii) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (Vespertilionidae).
Вонкавы выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Даўжыня цела 10–13 см, размах крылаў 19–20 см, вага 4–10 г. Верх сьветла-карычневы, на самой верхавіне залаціста-карычневы. Ніз жаўтлява-шэры. Вушы, нос і крылы сьветла-карычневыя.
Распаўсюджваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сустракаецца ў Эўропі, Азіі (Паўночны Казахстан і Заходняя Сібір), ад -20 да 2300 м. Жыве ў зьмешаных і шыракалістых лясах, часам у іглічных лясах, часта ў непасрэднай блізкасьці ад вады.
Лад жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Радзільныя калёніі могуць налічваць да 350 саміцаў і выкарыстоўваць дзеля начлегу пустэчы і шчыліны ў будынках або дрэвах, радзей скрыні для кажаноў і птушак. Гэтыя калёніі могуць мяняць лежні, таму іх даступнасьць вельмі важная. Від корміцца ў лясах, а таксама над і ўздоўж стаячай вады, рэк і ручаёў.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |