Мінас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мінас (ілюстрацыя Гюстава Дарэ Пекла Дантэ)

Мінас (па-грэцку: Μίνως) — легендарны цар Кноса (на в-пе Крыт), герой шматлікіх старажытнагрэцкіх мітаў, у тым ліку пра Тэсэя і Мінатаўра, Дэдала і Ікара і інш.

Лічыўся сынам Зэўса і Эўропы. Старажытнагрэцкая гістарычная традыцыя прыпісвае яму стварэньне першага на Крыце заканадаўства і магутнай марской дзяржавы, якая ў 17—15 ст. да н. э. панавала на Эгейскім моры. Сучасная гістарыяграфія ўмоўна падзяляе старажытную гісторыю Крыта на 3 мінойскія пэрыяды (ад імя Мінаса). Мінассховішча мультымэдыйных матэрыялаў