Мілімэтар ртутнага слупа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мілімэ́тар рту́тнага слупа́ (мм рт. сл., mm Hg) — пазасыстэмная адзінка вымярэньня ціску, роўная 101 325 / 760 ≈ 133,322 368 4 Па; часам завецца „тор“ (беларускае пазначэньне — тор, міжнароднае — Torr) у гонар Евангелісты Тарычэльлі.

Паходжаньне гэтай адзінкі зьвязана са спосабам вымярэньня атмасфэрнага ціску пры дапамозе баромэтра, у якім ціск ураўнаважваецца слупком вадкасьці. У якасьці вадкасьці часта выкарыстоўваецца ртуць, паколькі ў яе вельмі высокая шчыльнасьць (≈13 600 кг/м³) і нізкі ціск насычанага пару пры пакаёвай тэмпэратуры.

Атмасфэрны ціск на ўзроўні мора складае прыкладна 760 мм рт. сл. Стандартны атмасфэрны ціск прынята роўным 760 мм рт. сл., або 101 325 Па, адгэтуль выцякае азначэньне мілімэтра ртутнага слупа (101 325/760 Па). Раней выкарыстоўвалася некалькі іншае азначэньне: ціск слупа ртуці вышынёй 1 мм і шчыльнасьцю 13,5951×10³ кг/м³ пры паскарэньні вольнага падзеньня 9,806 65 м/с². Розніца паміж гэтымі двума азначэньнямі складае 0,000 014%.

Мілімэтры ртутнага слупа выкарыстоўваюцца, напрыклад, у вакуўмнай тэхніцы, у мэтэаралягічных зводках і пры вымярэньні крывянага ціску. Паколькі ў вакуўмнай тэхніцы вельмі часта ціск вымераюць проста ў мілімэтрах, апускаючы словы «ртутнага слупа», натуральны для вакуўмшчыкаў пераход да мкм (мікронаў) ажыцьцяўляецца, як правіла, таксама без указаньня «ціску ртутнага слупа». Адпаведна, калі на вакуўмнай помпе паказана ціск 25 мкм, гаворка ідзе аб лімітавым разрэджаньні, ствараным гэтай помпай, вымяраным у мікронах ртутнага слупа. Само сабой, ніхто не выкарыстаўвае маномэтар Тарычэльлі для вымярэньня такіх нізкіх ціскаў. Для вымярэньня нізкіх ціскаў выкарыстаўваюць іншыя прыборы, напрыклад, маномэтар (вакуўмэтар) маномэтар Мак-Леода.

Часам выкарыстоўваюцца мілімэтры вадзянога слупа (1=1 мм рт. сл. = 13,5951 мм вод. сл.). У ЗША і Канадзе таксама, выкарыстоўваецца адзінка вымярэньня „цаля ртутнага слупа“ (пазначэньне — inHg). 1 inHg = 3,386389 кПа пры 0 °C.

Адзінкі ціску
  Паскаль
(Pa, Па)
Бар
(bar, бар)
Тэхнічная атмасфэра
(at, ат)
Фізычная атмасфэра
(atm, атм)
Мілімэтар ртутнага слупа
(mmHg, torr, торр)
Фунт-сіла
на кв. дзюйм

(psi)
1 Па Н/м2  10−5  10,197×10−6  9,8692×10−6 7,5006×10−3  145,04×10−6
1 бар  105  1 ×106 дзін/см2  1,0197  0,98692  750,06  14,504
1 ат  98066,5  0,980665  1 кгс/см2  0,96784  735,56  14,223
1 атм  101325  1,01325  1,033 атм  760  14,696
1 mmHg  133,322  1,3332×10−3  1,3595×10−3  1,3158×10−3  1 mmHg  19,337×10−3
1 psi  6894,76  68,948×10−3  70,307×10−3  68,046×10−3  51,715  1 lbf/in2


Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]