Міклаш Нэмэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міклаш Нэмэт
5 кастрычніка 1988 — 1 траўня 1990
24 лістапада 1988 — 23 траўня 1990
Папярэднік Карай Грос[d]
Наступнік Ёжэф Антал[d]
2 траўня 1990 — 22 красавіка 1991
23 чэрвеня 1987 — 7 кастрычніка 1989
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 24 студзеня 1948(1948-01-24)[1][2][3] (76 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:

Мі́клаш Нэ́мэт (па-вугорску: Németh Miklós, нар. 14 студзеня 1948, Монак, Вугоршчына) — вугорскі палітык, апошні прэм’ер-міністар Вугорскай народнай рэспублікі (з 23 лістапада 1988 да 23 траўня 1990 году). Прадстаўнік Вугорскай сацыялістычнай рабочай партыі.

Скончыў Эканамічны ўнівэрсытэт імя Карла Маркса, адзін год навучаўся ў Гарвардзе. У 1976 годзе ўступіў у ВСРП. З 1981 году працаваў у аддзеле эканамічнай палітыкі ВСРП, у 1986 годзе ўзначаліў аддзел. У 1987 годзе стаў сакратаром эканамічнай палітыкі ЦК ВСРП, а 24 лістапада 1988 году быў прызначаны кіраўніком Савета міністраў (прэм’ер-міністрам). Пры ім пачаліся эканамічныя рэформы і мірны дэмантаж сацыялістычнай сыстэмы. Былі перапахаваныя ахвяры паўстаньня 1956 году; бежанцам з ГДР, якія зьбіраліся ў Вугоршчыне, было дазволена перайсьці мяжу з Аўстрыяй, каб шукаць палітычнага сховішча ў ФРГ.

У 1990 годзе сышоў у адстаўку на карысьць былога дысыдэнта Ёжэфа Антала. У 1990—2000 был віцэ-прэзыдэнтам Эўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцьця.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]