Мікалай Гікала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Гікала
Першы сакратар ЦК камуністычнай партыі БССР
18 студзеня 1932 — 18 сакавіка 1937[1]
Папярэднік: Канстантын Гей
Наступнік: Васіль Шаранговіч
Першы сакратар ЦК камуністычнай партыі АзССР
5 жніўня 1929[2] — 1930
Папярэднік: Лявон Мірзаян
Наступнік: Уладзімер Палонскі
Першы сакратар ЦК камуністычнай партыі УзССР
1929 — 5 жніўня 1929
Папярэднік: Купрыян Кіркіж
Наступнік: Ісаак Зяленскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 (20) сакавіка 1897
Адэса, Расейская імпэрыя
Памёр: 25 красавіка 1938(1938-04-25) (41 год)
Масква, Расея
Партыя: КПСС
Адукацыя:

1915 г. Тыфліская ваенна-фельчарская школа[3]

Курсы марксызму-ленінізму пры Камуністычнай Акадэміі [4]
Узнагароды:
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу

Мікала́й Фёдаравіч Гіка́ла (20 сакавіка [ст. ст. 8 сакавіка] 1896, Адэса, Расейская імпэрыя — 25 красавіка 1938 году, Масква, СССР[5]) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, кіраўнік ЦК КПБ з 1933 да 1937 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1915 годзе Мікалай Гікала скончыў Тыфліскую ваенна-фэльчарскую школу, пасьля якой быў прызваны на вайсковую службу ў Расейскую армію. У 1917 годзе ўступіў у РСДРП. Прымаў удзел ва ўсталяваньні савецкай улады на Паўночным Каўказе. З сакавіка 1918 году прызначаны старшынёй Савета ў Грозным, а з траўня стаў галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Грознага. Са жніўня да лістапада ўзначальваў абарону Грознага ад паўстанцаў[5]. У 1919 годзе стаў сябрам Каўкаскага краявога камітэту РКП(б), ваенным камісарам Церскай вобласьці і Дагестану. Прыймаў удзел у карных акцыях супраць мясцовага насельніцтва на Паўночным Каўказе[5]. У пачатку 1920-х гг. быў пераведзены ў Сярэднюю Азію: у 19211923 гг. зьяўляўся сакратаром Горскага абкаму РКП(б); у 1923—1925 гг. — сябра Паўднёва-Усходняга бюро ЦК і адначасова загадчык агітацыі і прапаганды Паўночна-Каўкаскага крайкаму. У 1925 г. вярнуўся на Каўказ і быў прызначаны сакратаром Паўночна-Каўкаскага крайкаму УКП(б)[6].

У 1929 годзе пераехаў у Маскву, дзе быў слухачом курсаў марксізму-ленінізму пры Камуністычнай Акадэміі. Пасьля гэтага Гікала прызначаўся сакратаром ЦК КП(б) Узбэкістану і Азэрбайджану і адначасова зьяўляўся намесьнікам кіраўніка арганізацыйна-разьмеркавальным аддзелам ЦК УКП(б), але хутка вярнуўся ў Маскву. У 19301934 г.г. ён стаў сябрам Цэнтральнай Рэвізійнай камісіі ВКП(б). З 1931 году сакратар Маскоўскага абкаму і гаркаму УКП(б)[6].

Мікалай Гікала за сталом зь беларускімі і грузінскімі пісьменьнікамі ў кабінэце (Менск, 1935 год)

У студзені 1932 году Мікалай Гікала быў накіраваны ў Беларусь на пасаду 1-а сакратара ЦК КП(б)Б і Менскага гаркаму партыі. Адначасова быў сябрам Бюро ЦК КП(б)Б, Прэзыдыюму ЦВК БССР, Рэўваенсавету Беларускай вайсковай акругі. Стаў кандыдатам у сябры ЦК УКП(б) з 1934 году. Сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі СССР. Працуючы ў Беларусі, шмат увагі надаваў разьвіцьцю гаспадаркі, у 1932 абвясьціў БССР рэспублікай усеагульнай пісьменнасьці. Па сьведчаньнях, многія пытаньні вырашаў адміністрацыйна-каманднымі мэтадамі. Спрыяў прымусовай калектывізацыі, удзельнічаў у разгортваньні масавых рэпрэсіяў у БССР. Уваходзіў у склад так званых «троек», якія выносілі, ў асноўным, расстэльныя прыгаворы[5]. Жонка Мікалая Гікала Чыжова (дырэктар Інстытуту журналістыкі), была старшынёй камісіі па чыстцы ва ўстановах культуры, адукацыі і навукі[3].

У лютым 1937 г. Мікалай Гікала быў пераведзены ва Ўкраіну на пасаду 1-га сакратара Харкаўскага гаркаму КП(б)У. Стаў сябрам палітбюро ЦК КП(б)У. Аднак хутка сам зрабіўся ахвяраю карнай палітыкі — арыштаваны 11 кастрычніка 1937 году ў Маскве па адрасе: Стараканюшанны зав., д. 19/17, кв. 4. Быў асуджаны пазасудовым органам НКВД 25 красавіка 1938 году як «ангельскі шпіён» да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны[3].

Пасьля сьмерці Ёсіфа Сталіна Гікала быў рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 10 жніўня 1955 г. Асабовая справа Г. № 3626 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласьці.

Яго імем названая вуліца ў Менску[3].

Папярэднік
Канстантын Гей
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
18 студзеня 1932—18 сакавіка 1937
Наступнік
Васіль Шаранговіч

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мн.: БГА, 2000. — 160 с. — ISBN 985-6374-15-4
  • М.Касьцык. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. — Мн.: 2000.
  • Платонаў Р.П. Беларусь у міжваенны перыяд. Старонкі палітычнай гісторыі ў святле архіўных крыніц. — Мн.: 2001.
  • Протько Т.С. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917—1941 гг.).. — Мн.: ЭГБ, 2002. — Т. 2.