Мэханіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мэханіка (па-старажытнагрэцку: μηχανική — мастацтва будаваньня машынаў) — разьдзел фізыкі, які вывучае заканамеры мэханічнага руху і прычыны, што яго выклікаюць. Мэханіка падзяляецца ў сваю чаргу на кінэматыку, якая вывучае асаблівасьці руху целаў, і дынаміку, якая высьвятляе, чаму целы рухаюцца пэўным чынам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьвесткі з мэханікі вядомы з глыбокай старажытнасьці некалькі тысяч гадоў да нашай эры. Антычныя веды абагульніў Арыстотэль, які ўвёў тэрмін «мэханіка» ў IV стагодзьдзі да н. э.. Архімэд дакладна сфармуляваў закон раўнавагі, на якім заснавана будова машынаў і законы раўнавагі плаваючых целаў. Галілео Галілей дасьледаваў асноўныя заканамернасьці руху целаў, на базе якіх Ісаак Ньютан сфармуляваў вядомыя законы мэханікі і надаў мэханіцы строгую форму. Далейшае разьвіцьцё мэханікі зьвязана з імёнамі Леанарда Ойлера, Даніеля Бэрнульлі, Жана д’Алямбэра (асноўныя працы па мэханіцы вадкасьці і газу), Жазэфа Люі Лягранжа (варыяцыйнае вылічэньне, аналітычная мэханіка). За працамі Альбэрта Айнштайна пачаўся этап разьвіцьця рэлятывісцкай мэханікі. Людвіг Больцман і Джазая Ўілард Гібс зрабілі ўнёсак у статыстычную мэханіку, а Макс Плянк і Нільс Бор — у квантавую.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]