Мужык Марэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мужык Марэй
Мужик Марей
Жанр: аповед
Аўтар: Фёдар Дастаеўскі
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 1876
Публікацыя: 1876
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

«Мужы́к Марэ́й» — кароткі аповед Фёдара Дастаеўскага. Упершыню апублікаваны ў лютаўскім выпуску «Дзёньніка пісьменьніка» за 1876 (выйшаў у сьвет 29 лютага), і складае трэці разьдзел першае главы «Дзёньніка».

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выснову апавяданьня пакладзенае сапраўднае здарэньне, якое датуецца летам 1831 г., калі бацька Дастаеўскага набыў у Тульскай губэрні маёнтак — вёску Даравое (суч. Маскоўская вобласьць). Эпізод на катарзе адносіцца да Вялікдня 1850 г. Ён апісаны ў «Занатоўках зь мёртвага дому».