Месяцовае консульства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Месяцо́вае ко́нсульства — род махлярства па продажы пазазямных участкаў. У абмен на вызначаны поплатак пакупнік атрымлівае сэртыфікат аб нібы валоданьні вызначаным пляцам на іншай плянэце, у гэтым выпадку — на Месяцы. Акрамя Месяца, ашуканцы займаюцца продажам участкаў на Марсе. Атрыманыя сэртыфікаты ня маюць юрыдычнай сілы і могуць быць у лепшым выпадку расцэненыя, як пацешны сувэнір. Нягледзячы на бачную абсурднасьць дзейнасьці ашуканцаў, месяцовыя сэртыфікаты карыстаюцца абмежаваным попытам у якасьці пацешных падарункаў блізкім і сябрам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На бачным боку Месяцы — ужо даўно «прадаюцца» участкі

У 1980 годзе жыхар Каліфорніі (ЗША) Дэніс Хоўп зьвярнуў увагу на тое, што натуральныя пазаземныя касьмічныя аб’екты афіцыйна анікому не належаць. Існыя міжнародныя дамовы абумаўляюць толькі тое, што плянэты й зоркі ня могуць належаць дзяржавам і карпарацыям, але ў іх ні слова не гаворыцца аб прыватных асобах. Скарыстаўшыся гэтым недаглядам у заканадаўстве, Дэніс Хоўп абвясьціў сябе ўладальнікам усіх касьмічных аб’ектаў Сонечнай сыстэмы, акрамя Землі і Сонца. І вось ужо чвэрць стагодзьдзя ні адзін зямны суд ня можа аспрэчыць права Хоўпа быць уладальнікам Месяца, Марсу й Вэнэры — проста таму, што ў зямных судоў не існуе юрысдыкцыі для рашэньня падобных пытаньняў. Хоўп лічыць сябе законным уладальнікам плянэт Сонечнай сыстэмы, таму што юрыдычна немагчыма давесьці зваротнае.

Дынаміка афёры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З кожным днём расьце лік уладальнікаў участкаў на Месяцы, якія Хоўп прадае з пачатку 1980-х гадоў. На сёньня ва ўсім сьвеце гаспадарамі нерухомасьці на Месяцы лічацца больш за два мільёны чалавек. Сярод іх — зоркі кіно, музыкі, спорту й нават два амэрыканскія прэзыдэнты. Карпарацыі «Хілтан і Марыёт», больш 30 кампаніяў з Крэмнавай даліны таксама маюць уласнасьць на Месяцы, Марсе й Вэнэры. Хоўп сьцьвярджае, што прадаў участкаў агульнай плошчай 1,6 млн км² і пры гэтым заробак склаў 9 млн даляраў. Выбар участкаў пры гэтым ажыцьцяўляецца простым тыканьнем пальцам у мапу Месяца з зачыненымі вачамі.

Арґанізатары махлярства сьцьвярджаюць, што калі пачнецца калянізацыя Месяца, мільёны людзей па ўсёй Зямлі прад’явяць свае правы ўласнасьці на месяцовую паверхню. Месяцовае консульства вядзе рэгістар усіх уладальнікаў, каб участак ня быў перапрададзены бязь ведама пакупніка. Свой участак можна перапрадаць, адпісваць або падарыць.

З гадамі плошча спрадаемых участкаў памяншаецца, а іх кошт расьце.

У кампаніі «месяцовае консульства» маюцца канкурэнты. Найболей сур’ёзным зь іх зьяўляецца кампанія «Lunar Registry», якая таксама гандлюе ўчасткамі на Месяцы. Паміж імі мінула некалькі судовых разглядаў, прычым на судзе адстойваліся не правы ўласнасьці, а аўтарскія правы[1]. Акрамя таго, зьявіліся кампаніі, якія перапрадаюць ужо набытыя ў «месяцовага консульства» ўчасткі Месяца й падзеленыя на мяльчэйшыя, такія як SeleneCity.com.

Віды дакумэнтаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кожны, які набыў участак на Месяцы, можа атрымаць некалькі відаў дакумэнтаў (часам за асобны поплатак): «Сьведчаньне аб уласнасьці», «Месяцовую Канстытуцыю», «Мапу Месяца» й «Месяцовы пашпарт». Па жаданьні пакупніка гэтыя дакумэнты могуць быць складзеныя ў прыгожую рамку з пашпартам.

Іншыя прэтэнзіі на Месяцовыя тэрыторыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэніс Хоўп далёка ня першы, хто вырашыў, што можа прэтэндаваць на месяцовыя тэрыторыі. Месяц спрадвеку быў аб’ектам пажадлівасьці сярод насельніцтва Землі. Фраза «я падару табе Месяц» стала крылатай. Напрыклад, яшчэ ў 1937 годзе А. Д. Лінсдэй з штату Джорджыя прад’явіў прэтэнзіі на «ўсе плянэты, выспы ў космасе й іншыя матэрыі». У 1940-х гадах шматлікія пасылалі запыты ў Адміністрацыю па кіраваньні землямі (па-ангельску: US Bureau of Land Management) на месяцовыя ўчасткі. У 1948 годзе Джэймз Томас Манган з Чыкага абвясьціў сябе Першым Прадстаўніком Нацыі Зорнай Прасторы й прапанаваў прадаваць «участкі космасу» зацікаўленым пакупнікам. У наступным рушылі ўсьлед і іншыя шматлікія спробы заслупаваць месяцовыя тэрыторыі, іншыя плянэты або нават зоркі. Натуральна, ні адна зь іх ня мела ніякіх законных падстаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]