Матрыкул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Матрыкул (па-лацінску: matricula — сьпіс) — афіцыйны сьпіс якога-небудзь стану, установы, унёскаў, даходаў і г.д.[1] (напрыклад, студэнтаў унівэрсытэту, шляхецкіх прозьвішчаў[2]).

Гербавы матрыкул[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гербавы матрыкул Беларусі — гэта рэестар, у якім захоўваюцца выявы афіцыйных гербаў Рэспублікі Беларусь, дакумэнты пра іх прыняцьце і рэгістрацыю. Існуе дадатак да матрыкула, у які мусяць дадавацца гістарычныя гербы, што ўжываліся на тэрыторыі Беларусі.

Матрыкул вядзецца з мэтай цэнтралізаванага дзяржаўнага ўліку гербаў, забесьпячэньня іх адпаведнасьці геральдычным правілам і адзіным прынцыпам выкарыстаньня[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ад слова да слова(недаступная спасылка) // «Звязда» № 209—210, 20 верасня 2006 г.
  2. ^ Матрыкул // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. І. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.— 672 с. ISBN 985-11-0016-1
  3. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 февраля 1994 г. №89 «Об утверждении Положения о Гербовом матрикуле Республики Беларусь».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]