Малая берагавая ластаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малая берагавая ластаўка
Riparia paludicola

Малая берагавая ластаўка, ці проста Малая ластаўка (Riparia paludicola) — птушка роду берагавыя ластаўкі (Riparia) зь сямейства ластаўкавых (Hirundinidae).

Зьнешні выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Невялікая пералётная птушка драбнейшая за вераб’я, жывуць у Афрыцы і Паўднёва-Ўсходняй Азіі ў далінах рэк з абрывістымі берагамі. Сілкуюцца казуркамі, якіх ловяць, лётаючы. Афарбоўка верхняй боку цела буравата-шэрая, ніжні бок цела бялёсы, хвост амаль не мае выразкі. Выдае нягучнае ціўканьне.

Лад жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Птушкі трымаюцца калёніямі, для гнёздаў ластаўкі рыюць норы на берагавых абрывах. Самка адкладае ад 2 да 6 белых яйкаў. Наседжваюць птушанят абодва бацькі на працягу 18—22 сутак.