Ліс Мікіта (мультсэрыял)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліс Мікіта (мультсэрыял)
Краіна Украіна

«Ліс Мікі́та» (па-ўкраінску: Лис Микита) — першы ўкраінскі шматсэрыйны мультыплікацыйны сэрыял, зьняты пасьля атрыманьня Ўкраінай незалежнасьці.

Сэрыял зьняты па матывах сатырычнай казкі-паэмы Івана Франка «Ліс Мікіта». Ён выраблены на замову Ўсеўкраінскага грамадзтва «Асьвета» (укр. Просвіта) на кінастудыі «Фрэскі» (укр. Фрески) з 2005 па 2007 год. Бюджэт карціны склаў 10 млн грн (паводле іншых зьвестак 6 млн грн). Вядуцца перамовы аб трансьляцыі сэрыялу на ўкраінскім тэлебачаньні.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сэрыяле распавядаецца аб прыгодах хітрага і разумнага Ліса Мікіты. Аб тым, што ён чыніць іншым зьвярам і як выблытваецца з разнастайных сытуацыяў.

Пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ліс Мікіта (укр. Ліс Микита)
  • Мядзьведзь Бурмыла[a] (укр. Медвідь Бурмило)
  • Казёл Базыль (укр. Цап Базилій)
  • Лісіца (укр. Лисиця)
  • Леў
  • Кот Мурлыка (укр. Кіт Мурлика)
  • Воўк Нясыты (укр. Вовк Неситий)
  • Заяц (укр. Заєць)
  • Певень (укр. Півень)
  • Авечка (укр. Вівця)
  • Малпа Фрузя

Беларускае агучваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйны беларускі пераклад падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2016 годзе на відэасэрвісе VOKA. Ролі агучвалі:

  • Ліс Мікіта — Аляксандар Аўчыньнікаў
  • Мядзьведзь Бурміла — Марта Голубева
  • Казёл Базыль — Ян Жандараў
  • Лісіца — Ілья Соцікаў
  • Леў — Яўген Перлін

а таксама Ігар Сідорчык, Натальля Кот-Кузьма, Андрэй Градабоеў, Эдўард Вайніловіч, Любоў Клок, Раман Падаляка, Сьвятлана Цімохіна, Аляксандар Вергуноў, Андрэй Мілюхін, Зьміцер Рачкоўскі, Сяргей Жбанкоў і іншыя.

Эпізоды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэрыял складаецца з 26 сэрыяў па 15 хвілінаў кожная:

  • 1 сэрыя «Воўк Нясыты»
  • 2 сэрыя «Гектар Шчанюк»
  • 3 сэрыя «Певень»
  • 4 сэрыя «Мядзьведзь»
  • 5 сэрыя «Калода»
  • 6 сэрыя «Кот Мурлыка»
  • 7 сэрыя «Клець»
  • 8 сэрыя «Трыбунал»
  • 9 сэрыя «Прысуд»
  • 10 сэрыя «Куратнік»
  • 11 сэрыя «Бурмылів»
  • 12 сэрыя «Іронія лёсу»
  • 13 сэрыя «Ваўчыная бяда»
  • 14 сэрыя «Патрыёт воўны»
  • 15 сэрыя «Краўчык»
  • 16 сэрыя «Заяц»
  • 17 сэрыя «Ліст да Цара»
  • 18 сэрыя «Казёл Базыль»
  • 19 сэрыя «Свірэпа»
  • 20 сэрыя «Голас зь неба»
  • 21 сэрыя «Дьзячок»
  • 22 сэрыя «Малпа Фрузя»
  • 23 сэрыя «Рыбалка»
  • 24 сэрыя «Крыніца»
  • 25 сэрыя «Двубой»
  • 26 сэрыя «Канцлер яго вялікасьці»

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Калі зьверы пачынаюць злаваць на цара зьвяроў Льва, гучыць песьня ўкраінскай групы «Грынджолы» «Разом нас багата» : Аўдыё Разом нас багато  — гімн Аранжавай рэвалюцыі.
  • Падчас таго, як Мядзьведзь Вярзіла і Ліс Мікіта ідуць красьці мёд у сяло, гучыць песьня «Нас акіянам нясе, у ім мы зможам усё…» (укр. Нас океаном несе, у ньому ми зможемо все…) гурту «Акіян Эльзы»..
  • У мультсэрыяле пэрсанажы выкарыстоўваюць бойкаўскую гаворку ўкраінскай мовы, якая, дарэчы, ёсьць у творы Івана Франка «Ліс Мікіта».
  • У мультсэрыяле ёсьць песьні такіх гуртоў, як «Акіян Эльзы», «Браты Гадзюкіны», «АББА» і «Грынджолы».
  • У мультфільме выкарыстоўваюцца нацыянальныя і сатырычныя рысы вопраткі. Напрыклад, Ліс Мікіта, Сонца ў гуцульскай камізэльцы або Месяц у начным каўпачку.
  • Мультсэрыял плянаваўся на 260 хвілінаў, а вырабілі 405 хвілінаў.
  • У стварэньні музычнага фону фільма прымаў удзел украінскі кампазытар Міраслаў Скорык.
  • Для стварэньня гэтага мультсэрыялу было скарыстана 450 тысяч малюнкаў.
  • Стварэньнем мультсэрыялу займаліся 70 аніматараў.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Адно са старажытных славянскіх імёнаў мядзьведзя. Цяпер як іншасказ мядзьведзя. Таксама разм. боўдзіла, у львоўскай гаворцы — нявыхаваны, некультурны.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Відэа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкулы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]