Лясны афрыканскі слон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лясны афрыканскі слон
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаСысуны
АтрадХобатныя
СямействаСлановыя
РодАфрыканскія сланы
ВідЛясны афрыканскі слон
Бінамінальная намэнклятура
Loxodonta cyclotis
Арэал

Лясны афрыканскі слон (Loxodonta cyclotis) — сысун роду афрыканскіх сланоў атраду хобатных. Першапачаткова адносілі да падвіду афрыканскага слана, але быў выдзелены ў асобны від. Статус як асобнага віду доўгі час ставіўся пад сумнеў, але быў адназначна даказаны пры дапамозе аналізаў ДНК. Тым ня менш, абодва віды могуць спарывацца і даваць гібрыд.

Мяркуюць, два віды роду Loxodonta разышліся ня менш за 2,5 млн гадоў таму. У сьпісах Міжнароднай Чырвонай кнігі абодва віды афрыканскіх сланоў фігуруюць пад агульнай назвай Loxodonta africana. Выдзяленьне трэцяга віду, ўсходне-афрыканскага слана, знаходзіцца пад пытаньнем.

Вышыня ляснога слана ў карку ў сярэднім складае 2,4 м.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лясны афрыканскі слонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў