Лянгёй
Лянгёй | |||||
Longueuil | |||||
| |||||
Правінцыя: | Квэбэк | ||||
Рэгіён: | Мантэрэжы | ||||
Плошча: | 122,90 км² | ||||
Насельніцтва: | 231 409[1] (2011) | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC-5 UTC-4 | ||||
Паштовы індэкс: | J3Y, J3Z, J4G—J4N, J4T, J4V | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°32′ пн. ш. 73°31′ з. д. / 45.533° пн. ш. 73.517° з. д.Каардынаты: 45°32′ пн. ш. 73°31′ з. д. / 45.533° пн. ш. 73.517° з. д. | ||||
Лянгёй на мапе Канады Лянгёй | |||||
http://www.longueuil.ca/ |
Лянгёй (па-француску: Longueuil) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Квэбэк, у адміністрацыйным рэгіёне Мантэжэры. Лянгёй знаходзіцца на паўднёвым беразе ракі Сьвятога Ляўрэнція насупраць Манрэалю. Насельніцтва па стане на 2011 год склала 231 409 чалавек[1], што робіць яго другім паводле велічыні прадмесьцем Манрэаля й пятым паводле колькасьці насельніцтва горадам у правінцыі Квэбэк і дзевятнаццатым паводле велічыні ў Канадзе.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Купец з форту Віль-Мары, Шарль Ле Мойн заснаваў Лянгёй як сэньёрыю ў 1657 годзе. Ягоны сын, Шарль Ле Мойн дэ Лянгёй, пабудаваў форт Лянгёй як сваю ўмацаваную рэзыдэнцыі. Ён быў пабудаваны з каменьня паміж 1685 і 1690 гадамі й меў чатыры вежы[2]. У 1845 годзе сэньёрыя стала прыходам, а ў 1848 годзе атрымала статус вёскі, у 1874 годзе Лянгёй стаўся мястэчкам, а ў 1920 годзе атрымаў статус гораду. Паміж 1961 і 2002 гадамі мяжы гораду павялічыліся ў тры разы, бо ён быў аб’яднаны з суседнімі муніцыпалітэтамі.
Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Горад зьвязаны з Манрэалем лініяй мэтрапалітэну, мостам і некалькімі аўтобуснымі марштрутамі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б 2011 Statistics Canada Census Profile: Longueuil, Quebec.
- ^ Fort Longueuil. Canadian Register of Historic Places.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |