Людвік Бацянскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Людвік Бацянскі
Людвік Бацянскі
Людвік Бацянскі
Ваявода познанскі
19 траўня 1939 — de facto верасень 1939[1]
Прэзыдэнт: Ігнацы Масьціцкі
Прэм’ер-міністар: Фэліцыян Славой-Складкоўскі
Папярэднік: Артур Марушэўскі
Наступнік: Магчымае розныя інтэрпрэтацыі[1]
Ваявода віленскі
4 сьнежня 1935 — 19 траўня 1939
Прэзыдэнт: Ігнацы Масьціцкі
Наступнік: Артур Марушэўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 24 жніўня 1892
Плешаў, Прусія
Памёр: 7 лютага 1970 (77 гадоў)
Лёндан, Вялікабрытанія
Узнагароды:
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж афіцэрскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж афіцэрскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж Незалежнасьці зь мячамі
Крыж Незалежнасьці зь мячамі
Крыж Мужных
Крыж Мужных
Ордэн Залаты Крыж Заслугі
Ордэн Залаты Крыж Заслугі

Людвік Бацянскі (па-польску: Ludwik Bociański; 24 жніўня 1892, Плешаў — 7 лютага 1970, Лёндан) — польскі афіцэр (палкоўнік) і палітык.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь сялянскай сям’і, брат Яна Бацянскага. Адукацыю атрымаў у школе ў Астрове Велікапольскім і Кэмпне. Служыў у нямецкай арміі. Удзельнічаў у Велікапольскім паўстаньні 1918—1919. Змагаўся ў вайне з бальшавікамі 1919—1921 гадоў. У 19301934 гадах быў камэндантам вайсковай школы пяхоты ў Камарове. З канца 1935 году да траўня 1939 году віленскім ваяводам; быў руплівым выканаўцам палітыкі палянізацыі, за што крытыкаваўся нацыянальнымі меншасьцямі і апазыцыяй[2]. У 1939 годзе прызначаны на пасаду познанскага ваяводы.

У Верасьнёўскай кампаніі — генэральны кватэрмайстар ураду[3]. 17 верасьня 1939 году на мосьце на Чарэмошу ў Кутах спрабаваў затрымаць галоўнакамандуючага Маршала Эдварда Рыдзь-Сьміглага і не дапусьціць, каб ён выехаў. Калі гэтая спроба не атрымалася, Бацянскі спрабаваў застрэліцца[4].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Срэбны крыж ордэна Віртуці Мілітары[5] (1921)
  • Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы (1936)[6]
  • Крыж афіцэрскі ордэна Адраджэньня Польшчы (1932)[7]
  • Крыж Незалежнасьці зь Мячамі (1932)[8]
  • Крыж мужных (перад 1923)[9]
  • Залаты Крыж Заслугі (1925)[10]
  • Жалезны крыж II ступені (Нямецкая імпэрыя, перад 1918)[11]
  • Ордэн Белага арла IV ступені (Каралеўства Сэрбаў, Харватаў і Славенцаў, перад 1928)[5]
  • Ордэн Ганаровага легіёну V ступені (Францыя, перад 1928)[5]
  • Крыж камандорскі ордэна Кароны Румыніі (Румынія, перад 1928)[5]
  • Ордэн Белай ружы III ступені (Фінляндыя, перад 1928)[5]
  • Ордэн трох зорак III ступені (Латвія, перад 1928)[5]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Пакінуў краіну, якая знаходзілася пад нямецкай і савецкай акупацыяй. 12 верасьня немцы прызначылі кіраўнікоў сваёй адміністрацыі ў Познані. Польскі урад у эміграцыі 3 сьнежня 1940 году прызначыў дэлегата на землі, далучаныя да Трэцяга Рэйху, Цырыля Ратайскага. 22 жніўня 1944 камітэт люблінскі скасаваў нямецкія структуры й вярнуў перадваенны адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел (Dz. U. Nr 2, poz. 8.), але немцы фактычна акупавалі Пазнанскае ваяводзтва яшчэ да пачатку 1945 году. У студзені 1945 году на пасаду ваяводы познанскага быў прызначаны камуністычнай уладай Міхал Гвяздовіч.
  2. ^ Сяргей Чыгрын, Слонімская ссылка Адама Станкевіча, Беларускі гістарычны зборнік, Н. 28, с. 199.
  3. ^ A. K. Kunert, Z. Walkowski, Kronika kampanii wrześniowej 1939, Wydawnictwo Edipresse Polska, Warszawa 2005, ISBN 83-60160-99-6, s. 28. (пол.)
  4. ^ Dariusz Baliszewski (Дарыюш Балішэўскі), Most honoru, Wprost, nr 1138 (19 września 2004) (пол.)
  5. ^ а б в г д е Rocznik Oficerski 1928, Warszawa 1928, str. 100.  (пол.)
  6. ^ Zarządzenie o nadaniu Wielkiej Wstęgi Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Komandorskiego z Gwiazdą Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Komandorskiego Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Kawalerskiego Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Oficerskiego Orderu Odrodzenia Polski oraz Krzyża Kawalerskiego Orderu Odrodzenia Polski (M.P. Nr 263, poz. 468)  (пол.)
  7. ^ Zarządzenie o nadaniu Krzyża Komandorskiego z Gwiazdą Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Komandorskiego Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Oficerskiego Orderu Odrodzenia Polski oraz Krzyża Kawalerskiego Orderu Odrodzenia Polski (M.P. Nr 259, poz. 295) (пол.)
  8. ^ Zarządzenie o nadaniu Krzyża Niepodległości z Mieczami, Krzyża Niepodległości i Medalu Niepodległości (M.P. Nr 217, poz. 249)  (пол.)
  9. ^ Rocznik Oficerski 1923, Warszawa 1923, str. 69.  (пол.)
  10. ^ Zarządzenie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 29 kwietnia 1925 r. o nadaniu Złotego Krzyża Zasługi (M.P. Nr 102, poz. 438)  (пол.)
  11. ^ Andrzej Krzak: PUŁKOWNIK DYPLOMOWANY LUDWIK BOCIAŃSKI – OFICER I WOJEWODA. W: Rocznik archiwalno-historyczny Centralnego Archiwum Wojskowego Nr 3/32 z 2010 r.  (пол.)