Лоўчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лоўчы — службовая асоба ў фэўдальнай дзяржаве.

У ВКЛ пасада існавала ў 15—18 стагодзьдзях. Сачыў за лясамі, у якіх паляваў вялікі князь, распараджаўся паляваньнем. З канца 16 стагодзьдзя лоўчы гаспадарскі, а пазьней вялікі лоўчы ВКЛ, меў намесьніка — лоўчага дворнага (падлоўчага). З канца 17 стагодзьдзя пасада лоўчага — ганаровы тытул дзяржаўнага саноўніка бяз пэўных абавязкаў, такое ж становішча займалі і лоўчыя земскія ў паветах.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]