Лена

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Лена
лац. Liena

Лена
Агульныя зьвесткі
Выток Байкальскі хрыбет
Вышыня вытоку 1650
Вусьце мора Лапцевых
Вышыня вусьця 0 м
Краіны басэйну Расея
Вобласьці Якутыя і Іркуцкая вобласьць
Даўжыня 4480 км
Сярэднегадавы сьцёк 16 350 м³/с
Плошча басэйну 2490 тыс. км²
Месцазнаходжаньне
Лена на мапе

Ле́на (саха: Өлүөнэ; па-расейску: Лена) — адна з найдаўжэйшых рэк Расеі; найдаўжэйшая рака сьвету, яка на ўсёй даўжыні цячэ ў вечнай мерзлаце. Рака працякае па тэрыторыі Іркуцкае вобласьці й Якутыі, некаторыя з яе прытокаў адносяцца да Забайкальскага, Краснаярскага, Хабараўскага краёў і да рэспублікі Буратыі. Лена ёсьць найбуйнейшай з расейскіх рэкаў, чый басэйн цалкам ляжыць у межах краіны.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяркуецца, што назва ракі паходзіць з эвенскае мовы «Елю-Енэ», што значыць «вялікая рака».

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня ракі — 4400 км, плошча басэйну — 2490 тыс. км². Па характары цячэньня ракі адрозьніваюць тры яе ўчасткі: ад вытоку да вусьця Віціму; ад вусьця Віціму да месца ўпадзеньня Алдану й трэці ніжні ўчастак — ад упадзеньня Алдану да вусьця. Самы вялікі прыток Лены — Алдан (каля 30% стоку ад усіх прытокаў).

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Берагі Лены заселеныя вельмі слаба. За выключэньнем падыходаў да Якуцку, дзе шчыльнасьць насельніцтва адносна высокая, адлегласьць між суседнімі населенымі пунктамі можа дасягаць соцень кілямэтраў, занятых глухой тайгой.

Суднаходзтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лена застаецца галоўнай транспартнай артэрыяй Якутыі. Па Лене ажыцьцяўляецца асноўная частка «паўночнага завозу». Аднак на рацэ шмат складанных для суднаходзтва месцаў, якія вымагаюць штогод праводзіць працы па паглыбленьні дну.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ленасховішча мультымэдыйных матэрыялаў