Кіроўца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кіроўцафізычная асоба, якая кіруе транспартным сродкам, за выключэньнем асобы, якая навучаецца кіраваньню мэханічнага транспартнага сродку (здае кваліфікаваны практычны экзамэн на права кіраваньня мэханічным транспартным сродкам). Да кіроўцы прыраўноўваецца асоба, якая навучае кіраваньню мэханічнага транспартнага сродку (якая прыймае кваліфікацыйны практычны экзамэн на права кіраваньня мэханічным транспартным сродкам) і пры гэтым знаходзіцца ў ім, а таксама вершнік, паганяты скаціны.

Знакі салідарнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры неабходнасьці зносінаў на дарозе кіроўцы карыстаюцца наступнымі знакамі ветлівасьці й салідарнасьці.

  • Калі сустрэчны кіроўца міргае дальнім сьвятлом — наперадзе кантроль аўтаінспэкцыі;
  • Калі кіроўца ззаду міргае дальнім сьвятлом — ён просіць даць яму дарогу.

Таксама ў залежнасьці ад дарожнай сытуацыі, мірганьне дальнім сьвятлом можа значыць, або прапусьці мяне, або я цябе прапускаю.

Ветлівы кіроўца заўжды падзякуе, улучыўшы на дзьве-тры сэкунды аварыйную сыгналізацыю.

  • Паднятая ўгору рука, таксама ўнівэрсальны знак падзякі;
  • Мірганьне аварыйнай сыгналізацыяй звыш 5 сэкундаў, азначае выбачэньне за ня досыць удалы манэўр, што зрабіў перашкоду для іншых удзельнікаў руху;

Калі наперадзе на вузкай дарозе ідзе дальнамер, ці аўтобус, тады ягоны кіроўца папярэджвае кіроўцаў ззаду правым сыгналам павароту, што дарога вольная, можна выканаць абгон, або левым, што абгон небясьпечны.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіроўцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў