Кэндзабура Оэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кэндзабура Оэ
Кэндзабура Оэ на канфэрэнцыі Парыскага Кніжнага Кірмашу 2012.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 31 студзеня 1935(1935-01-31)[1][2][3][…]
Памёр 3 сакавіка 2023(2023-03-03)[4] (88 гадоў)
Дзеці Hikari Ōe[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці навэліст, эсэіст, сцэнарыст, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік навуковай фантастыкі, пісьменьнік
Гады творчасьці 19572013
Кірунак натуралізм
Жанр раман
Мова японская мова[5]
Прэміі Нобэлеўская прэмія — ў галіне літаратуры
Узнагароды
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна Ганаровага легіёна

Кэндзабура Оэ (яп. 大江 健 三郎 Аб: э Кэндзабуро:?, нар. 31 студзеня 1935 - 3 сакавіка 2023) — выбітны сучасны японскі пісьменьнік-гуманіст, аўтар больш за 20 раманаў і аповесьцяў, некалькіх зборнікаў апавяданьняў і шматлікіх эсэ. У сваіх творах Кэндзабура Оэ спрабуе пераадолець дасягнуты, на яго думку, свайго апафэозу ў Другой сусьветнай вайне нігілізм, безадказнасьць і адчужанасьць сучаснага чалавека.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кэндзабура Оэ нарадзіўся ў 1935 годзе на японскім востраве Сікоку ў невялікай вёсцы, вакол якой былі лясы. Ягоная сям’я жыла паводле сялянскіх традыцый напрацягу стагодзьдзяў і ніхто ў клану Оэ нават не выяжджаў зь вёскі ў даліне. Нават пасьля мадэрнізацыі Японіі неўзабаве пасьля рэстаўрацыі Мэйдзі, калі сярод моладзі стала звычайным зьязджаць з родных месцаў у Токіё ці іншыя вялікія гарады, прадстаўнікі сям’і Оэ заставаліся жыць на радзіме. На мапах больш няма той маленькай вёскі, бо яна была далучаная да суседняга гораду. Жанчыны з клану Оэ здаўна былі апавядальніцамі і перадавалі гістарычныя падзеі рэгіёну, у тым ліку два паўстаньні, якія адбыліся перад і пасьля рэстаўрацыі Мэйдзі. Яны таксама распавядалі пра падзеі, якія былі бліжэй да легенд, чым да гісторыі. Гэтыя гісторыі зь непаўторным космасам і станам чалавека ў іх, якія Оэ чуў з маленства, пакінулі сьлед ва ўсім ягоным жыцьці.

Калі Оэ было шэсьць, пачалася Другая сусьветная вайна. Мілітарысцкая адукацыя пранікла ў кожны кут і кожную шчыліну краіны, Імпэратар адначасова як манарх і як боская існасьць правіў ейнай палітакай і культурай. Такім чынам, Малады Оэ ўвабраў у сябе міты і гісторыю нацыі таксама які і традцыю вёскі, і гэтыя падвойныя перажываньні часта супярэчылі адно аднаму. Бабуля Оэ была крытычнай апавядальніцай, яна бараніла вясковую культуру, распавядаючы яму жартаўлівыя, але заўсёды рэзкія, антынацыянальныя гісторыі. Пасьля таго, як бацька загінуў на вайне, мама ўзяла на сябе абавязкі бацькі па адукацыі. Яна набывала яму кнігі, сярод якіх «Прыгоды Гэкльбэры Фіна» і «Цудоўнае падарожжа Нільса Гольгэрсана зь дзікімі гусямі». Ён іх так моцна палюбіў, што «зьбіраўся ўзяць іх з сабой у магілу».

Параза Японіі ў вайне прынесла неверагодныя зьмены, нават у глухую лясную вёску. У школах дзеці вывучалі дэмакратычныя прынцыпы замест абсалютысцкай імпэрскай сыстэмы, і гэтая адукацыя была значна больш дасканалай, бо нацыя была пад адміністрацыяй Амэрыканцаў і іншых войск. Малады Оэ палюбіў дэмакратыю ўсім сэрцам. Ягонае імкненьне да дэмакратыі прывяло да таго, што ён ад’ехаў у Токіё, пакінуў вёску, у якой жылі ягоныя продкі, пакінуў лад, у якім яны жылі і які захоўвалі. Ён верыў, што горад дасьць яму магчымасьці пачаць дэмакратычнае жыцьцё. Гэтае імкненьне ўрэшце прывял яго да свабоднай будучыні, да падарожжаў па ўсім сьвеце. Калі б не гэтая зьмена ў жыцьці нацыі, Оэ працягваў бы жыць у роднай вёсцы, зазірацца на прыроду, як рабілі ягоныя продкі, і служыць вартаўніком лясоў.

Ва ўзросьце васемнаццаці гадоў Оэ ўпершыню прыехаў у Токіё, а ў наступным годзе паступіў на аддзяленьне францускай літаратуры Такійскага ўнівэрсытэту, дзе вучыўся ў прафэсара Казуа Ватанабэ, спэцыяліста па Франсуа Рабле. Карыстаючыся тэрміналёгіяй Міхаіла Бахціна, вобразная сыстэма гратэскавага рэалізму Рабле дала яму мэтадалёгію пазытыўна і цалкам пераасэнсаваць міты і гісторыю роднай вёскі ў даліне.

Поглыды Ватанабэ на гуманізм, да якіх ён прыйшоў падчас вывучэньня Францускага Адраджэньня, дапамаглі сфармаваць фундамэнт погляду Оэ на грамадзтва і стан чалавека. Ён з захапленьнем чытаў сучасную літаратуру Францыі і ЗША. Оэ глядзеў на сацыяльны стан буйных гарадоў грунтуючыся на працах, якія ён чытаў. Пры гэтым ён хацеў рэарганізаваць у сьвятле Рабле і гуманізму свае думкі пра тое, што яму перадалі бабкі ў вёсцы — тыя гісторыі, якія сфармавалі ягоны сьветапогляд. У гэтым сэнсе, ён зноў пачаў жыць у супярэчнасьці.

Оэ пачаў пісаць у 1957 годзе падчас вучобы ва ўнівэрсітэце. Ягоная раньняя праца 1957-1958 гадоў — кароткае апавяданьне «Утрыманьне быдла» (яп. 飼育) — прынясла яму прэмію Акутакава. Першы раман «Рві парасткі, адстрэльвай ягнят» (яп. 芽むしり仔撃ち) паказвае трагедыю вайны, якая рве на часткі ідылічнае жыцьцё вясковай моладзі. У кароткіх апавяданьнях «Фанабэрыя памерлых» (яп. 死者の奢り, 1957 год) і «Моладзь, якая спазьнілася» (яп. 遅れてきた青年, 1958 год) Оэ намаляваў партрэт студэнцкага жыцьця ў Токіё, у якім яшчэ працягвалі жыць цяжкія ўспаміны амэрыканскай акупацыі. Відавочна, гэтыя працы былі напісаныя пад моцным ўплывам Жана-Поля Сартра і іншых сучасных францускіх пісьменьнікаў.

Пасьля нараджэньня сына, Хікары, ў жыцьці і творчасьці Оэ пачаўся крызіс. Хікары нарадзіўся з родавым калецтвам, у выніку чаго ён вырас псыхічна хворым. Гэты цяжкі вопыт распачаў новую старонку ў жыцьці і творчасьці Оэ. Пераадольваючы агонію ў перакананьні, што трэба суіснаваць з сынам, Оэ напісаў «Асабісты вопыт» (яп. 個人的な体験, 1964). У гэтым творы ён апісвае, як балюча прыняць псыхічна хворае дзіця і як ён знайшоў выйсьце з гэтай сытуацыі. Праз гуманізм, ён спалучыў вопыт свайго лёсу, у якім ён вымушаны прыняць дзіця-інваліда, з рамкамі сучаснага грамадзства, у якіх мы вымушаны жыць, ён напісаў «Хірасімскія запіскі» (яп. ヒロシマ・ノート, 1965), даўгое эсэ, якое апісвае рэчаіснасьць і думкі ахвяр атамнай бамбардзіроўкі.

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ганаровае сяброўства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Амэрыканская Акадэмія Мастацтваў і Навук

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  2. ^ 大江健三郎 // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  3. ^ Kenzaburō Ōe // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ Japan News
  5. ^ Ooe, Kenzaburo, 1935- // CONOR.SI
  6. ^ Novelist Oe inducted into France's Legion of Honor. Japan Weekly Monitor 22 May 2002 (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]