Куэнка (Эквадор)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пляц Кальдэрон і Катэдра

Куэ́нка (па-гішпанску: Cuenca), заснаваны як Са́нта-А́на-дэ-лёс-Куа́тра-Ры́яс-дэ-Куэ́нка (па-гішпанску: Santa Ana de los Cuatro Ríos de Cuenca) — трэці па велічыні (пасьля Гуаякілю й Кіта) горад Эквадору, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Асуай. Месьціцца на вышыні прыблізна 2500 м у паўднёвай частцы эквадорскіх Андаў. Насельніцтва — 329 928.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля захопу гораду Тамэба́мба (на кечуа, па-гішпанску: Tomebamba), другой сталіцы Імпэрыі інкаў гішпанцамі ў 1533 годзе, на яе месцы 12 красавіка 1557 году на загад віцэ-караля Андрэса Гуртада-дэ-Мэндосы быў закладзены горад Са́нта-А́на-дэ-лёс-Куа́тра-Ры́яс-дэ-Куэ́нка — «Сьвятое Ганны на чатырох рэках» (у гонар гішпанскага гораду Куэнкі).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Куэнка (Эквадор)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў