Культуралёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Культуралё́гія (ад культура + стар.-грэц. λογος — вучэньне) — галіна соцыягуманітарных ведаў; навуковая дысцыпліна пра сутнасьць і віды культуры, яе сацыяльныя функцыі, заканамернасьці і дынаміку гістарычнага разьвіцьця. Тэрмін культуралёгія ўвёў у навуковы ўжытак амэрыканскі культурантраполяг Лесьлі Ўайт ў 1949 годзе. Як асобная навуковая і навучальная дысцыпліна яна яшчэ знаходзіцца ў стадыі афармленьня, вызначэньня паняткава-катэгарыяльнага апарату.

У многіх заходніх краінах праблемы культуралёгіі вывучаюцца найперш этналёгіяй і культурнай антрапалёгіяй. Культуралёгія ўяўляе сабой адзінства тэорыі і гісторыі культуры, разглядае ва ўзаемасувязі матэрыяльную культуру, духоўную культуру і культуру чалавечых зносінаў. Выкарыстоўвае і мадыфікуе мэтады дасьледаваньня, катэгорыі і паняткі, уласьцівыя іншым гуманітарным навукам — філязофіі, гісторыі, сацыялёгіі, этналёгіі, мастацтвазнаўству і г. д.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]