Кракаўска-Віленская унія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кракаўска-Віленская унія
Польшча (на мапе заштрыхаваная малінавым колерам) і Літва (ружовы колер) у 1490-я гады
Польшча (на мапе заштрыхаваная малінавым колерам) і Літва (ружовы колер) у 1490-я гады
Падпісаная 6 траўня 1499
 ·  месца Кракаў (Польшча)
Набыла моц 24 ліпеня 1499
 ·  умовы Пацьверджаньне Гарадзельскай уніі
Бакі Вялікае Княства Літоўскае
Польскае Каралеўства

Кра́каўска-Ві́ленская у́нія — саюзная дамова паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім, заснаваная на Гарадзельскай уніі 1413 году. 6 траўня 1499 году ў Кракаве акт уніі быў падпісаны польскай шляхтай, а 24 ліпеня таго ж году быў зацьверджаны літоўскім баярствам у Вільні.

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачатковая Гарадзельская унія 1413 году была складзеная паміж стрыечнымі братамі — каралём польскім Уладзіславам II Ягайлам і вялікім князем літоўскім Вітаўтам. Ініцыятарам аднаўленьня й пацьверджаньня ранейшай дамовы, заключанай 86 гадоў назад, стаў унук Ягайлы, вялікі князь літоўскі Аляксандар, а другім бокам дамовы выступіў яго родны брат Ян Ольбрахт.

Перападпісаньне саюзнай дамовы прайшло ў той жа год, што й пастанова віленскага сойму 1499 году, паводле якога надалей ні вялікі князь літоўскі ня мог быць абраны бяз згоды Польшчы, ні польскі трон ня мог быць замешчаны бяз згоды літоўскага дваранства. Лягічным разьвіцьцём гэтых прававых дакумэнтаў стаў Мельніцкі прывілей 25 кастрычніка 1501 году, паводле якога ўстанаўлівалася, што з тых часоў Польшча й Літва павінны складаць адну дзяржаву, якоя складаецца пад кіраваньнем аднаго караля, які абіраецца ў Кракаве. Норма гэтая была ўпершыню ўжытая ў тым жа годзе: празь некалькі месяцаў 41-летні Ян Ольбрахт нечакана памёр, і Аляксандар уступіў, па сумяшчальніцтве, на польскі трон.

Аднак асноўнай мэтай абноўленай уніі, — як і ранейшай, — заставаўся ваенна-стратэгічны зьвяз, узаемадапамога Польшчы й Літвы пры вядзеньні абарончых і наступальных войнаў; і першым чынам, як пісаў амэрыканскі літоўскі гісторык Антанас Юсайтыс — войнаў Літвы з Масквой і Польшчы — з туркамі й татарамі[1].

Праект абноўленай уніі быў складзены ў Літве яшчэ ў 1496 годзе[2][3]. Дасьледуючы, чаму ж рускія праваслаўныя дваране, якія апынуліся пад уладай Літвы, сталі яе зь вядомага часу пакідаць, пераходзячы на службу Маскве, амэрыканскі навуковец О. Бэкус адзначае, што пры перапрацоўцы з ранейшага тэксту уніі зьніклі часткі, якія вызначалі стаўленьне да праваслаўных грамадзянаў у дзяржаве. У сувязі з надаваньнем Польшчай правоў дваранам зь Літвы ў новым тэксьце толькі адзначалася без удакладненьняў, што некаторыя дваране атрымаюць дазвол на асабістыя гербы й іншыя знакі годнасьці ў Польшчы[2].

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Antanas Jusaitis, The history of the Lithuanian nation and its present national aspirations. — The Lithuanian Catholic Truth Society, 1918. — P. 15641.
  2. ^ а б Oswald P. Backus, Motives of West Russian nobles in deserting Lithuania for Moscow, 1377-1514. — University of Kansas Press, 1957. — P. 45174.
  3. ^ Oswald P. Backus, Motives of West Russian nobles in deserting Lithuania for Moscow, 1377-1514. — University of Kansas Press, 1957. — P. 88174.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гудавичюс Э. История Литвы с древнейших времен до 1569 года. — М.: Batrus, 2005. — Т. I. — ISBN 5-94953-029-2