Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер
па-нямецку: Carl Friedrich von Weizsäcker
Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер (1993 год)
Дата нараджэньня 28 чэрвеня 1912(1912-06-28)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Кіль, Нямеччына
Дата сьмерці 28 красавіка 2007(2007-04-28)[1][2][3][…] (94 гады)
Месца сьмерці Штарнбэрг, Нямеччына
Месца вучобы Бэрлін, Гётынгенскі ўнівэрсытэт ды Ляйпцыскі ўнівэрсытэт
Занятак фізык, пісьменьнік, філёзаф, прафэсар унівэрсытэту, ядзерны фізык, астраном
Навуковая сфэра фізыка, філязофія
Месца працы Інстытут Макса Плянка
Вядомы як стваральнік тэорыі выдзяленьня энэргіі ў зорках у выніку ядзернага сынтэзу
Навуковы кіраўнік Фрыдрых Хунд
Бацька Ernst von Weizsäcker[d]
Дзеці Carl Christian von Weizsäcker[d], Ernst Ulrich von Weizsäcker[d], Elisabeth Raiser[d] і Heinrich Weizsäcker[d]
Узнагароды
Вялікі крыж з зоркай і плечавай стужкай ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» Austrian Decoration for Science and Art ордэн Pour le Mérite у мастацтве і навуцы прэмія Гётэ[d] (1958) прэмія Эразма[d] (1969) прэмія міру нямецкіх кнігагандляроў[d] (13 кастрычніка 1963) Мэдаль імя Макса Плянка[d] (1957) Тэмпэлтанава прэмія[d] (1989) прэмія Зыгмунда Фройда за навуковую прозу[d] (1988) Ernst Hellmut Vits Award[d] (1980) ганаровы доктар Бэрлінскага тэхнічнага ўнівэрсытэту[d] ганаровы доктар Абэрдынскага ўнівэрсытэту[d] ганаровы доктар Ляйпцыскага ўнівэрсытэту[d] прэмія Тэадора Гойса[d] (1989) ганаровы доктар Базельскага ўніверсітэта[d] сябра Амэрыканскага фізычнага таварыства[d] ганаровы доктар Тубінгенскага ўнівэрсытэт імя Эбэргарда Карлса[d] honorary doctor of the RWTH Aachen University[d] прэмія Гайнрыха Гайнэ[d] (1983) Messenger Lectures[d] (1987)

Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер (па-нямецку: Carl Friedrich von Weizsäcker; 28 чэрвеня 1912 — 28 красавіка 2007) — нямецкі фізык і філёзаф. Быў у камандзе фізыкаў, якія спрабавалі, але ня здолелі стварыць ядзерную зброю ў Нямеччыне падчас Другой сусьветнай вайны.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вайцзэкер нарадзіўся ў горадзе Кіль, Нямеччына, у сям’і нямецкага дыплямата Эрнста фон Вайцзэкера. Старэйшы брат былога прэзыдэнта Нямеччыны Рыхарда фон Вайцзэкера, бацька фізыка і дасьледчыка навакольнага асяродзьдзя Ульрыха фон Вайцзэкера і цесьць былога генэральнага сакратара Сусьветнага Царкоўнага сабору Конрада Райзэра.

З 1929 па 1933 Вайцзэкер вывучаў фізыку, матэматыку і астраномію ў Бэрліне, Гётынгене і Ляйпцыгу спачатку як вучань, потым у супрацоўніцтве з Вэрнэрам Гайзэнбэргам і Нільсам Борам. Кансультантам ягонай доктарскай дысэртацыі быў Фрыдрых Хунд.

Тытуляваны барон (Freiherr).

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярод навуковых інтарэсаў гэтага навукоўцы былі дасьледаваньне энэргіі сувязі атамнага ядра і ядравыя працэсы ў зорках. У супрацоўніцтве з Гансам Бэтэ вывеў формулу, якая апісвала ядравыя працэсы ў зорках і атрымала назву формулы Бэтэ-Вайцзэкера, а таксама апісаў цыклічныя працэсы сынтэзу ў зорках (працэс Бэтэ-Вайцзэкера, 1937).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Carl Friedrich Freiherr von Weizsäcker // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  2. ^ а б Carl Friedrich, Freiherr (Baron) von Weizsacker // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ а б Carl Friedrich Weizsäcker // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карл Фрыдрых фон Вайцзэкерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў