Канстытуцыя ЗША

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Першая старонка арыгінальнага тэксту Канстытуцыі

Канстытуцыя ЗША (па-ангельску: United States Constitution) — асноўны закон ЗША, які мае найвышэйшую юрыдычную сілу. Канстытуцыя ЗША была прынятая 17 верасьня 1787 году на Канстытуцыйным канвэнце ў Філадэлфіі і пасьля ратыфікаваная ўсімі трынаццацьцю існымі тады амэрыканскімі штатамі. Лічыцца першай у сьвеце канстытуцыяй у сучасным разуменьні. Складаецца зь сямі артыкулаў, за час дзеяньня Канстытуцыі былі прынятыя дваццаць сем паправак, якія зьяўляюцца яе неад’емнай часткай. Джон Адамз называў у ліку папярэднікаў Канстытуцыі Мэйфлаўарскую дамову 1620 году.

Папраўкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]