Канстантын Гей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канстантын Гей
1 сакратар ЦК КПБ(б)
1930 — 1932
Папярэднік: Ян Гамарнік
Наступнік: Мікалай Гікала
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1896
Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя
Памёр: 25 лютага 1939(1939-02-25)
Масква, СССР
Партыя: 1) Расейская сацыял-дэмакратычная работніцкая партыя (з 1916)
2) РСДРП(б) (1917—1918)
3) РКП(б) (1918—1925)
4) УКП(б) (1925—1939)
Адукацыя: Пскоўская гімназія

Канстантын Веньямінавіч Гей (1896, Санкт-Пецярбург — 25 лютага 1939) — савецкі партыйны дзяяч.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Кастрычніцкі пераварот 1917 году і грамадзянскую вайну старшыня Пскоўскага губвыканкаму, сакратар Пскоўскага губкаму РКП(б). З 1922 году загадчык арганізацыйнага адзьдзелу Паўночна-Заходняга бюро ЦК РКП(б). З 3 студзеня па 18 студзеня 1930 году першы сакратар і чалец Бюро ЦК КП(б)Б. З 1932 году сакратар Маскоўскага камітэту УКП(б). З 1934 году ўпаўнаважаны Камісіі савецкага кантролю пры СНК СССР па Ўзбэкістане, з 1937 году па Горкаўскай вобласьці, кандыдат у чальцы ЦК УКП(б) у 1924—1934 гг. Чалец ЦВК БССР у 1930—1932. На пасадзе першага сакратара ЦК КП(б)Б браў актыўны ўдзел у барацьбе супраць г. зв. «нацдэмаўшчыны»: пры ім быў сфальсыфікаваны працэс па справе створанага ў нетрах ДПУ — «Саюзу вызваленьня Беларусі». Прысуджаны да расстрэлу 25 лютага 1939 году. Рэабілітаваны ў 1956.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]