Казюкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казюкі ў Вільні ў 2003 годзе

Казюкі (па-польску: Kaziuk, па-летувіску: Kaziuko mugė) — традыцыйны штогадовы кірмаш вырабаў народных промыслаў у Літве, праходзіць з пачатку XVII стагодзьдзя ў Вільні, на галоўным пляцы гораду й прылеглых вуліцах. Кірмаш ладзіцца ў дзень памяці сьвятога Казімера, 4 сакавіка, і ў прылеглыя да яго найбліжэйшыя выходныя дні.

Сама назва ад імя Казімер — Казюк (па-польску: Kaziuk, па-летувіску: Kaziukas).

Першапачаткова з XVII стагодзьдзя кірмаш праходзіў на Катэдральным пляцы, з 1901 году — на Лукіскім, пазьней фактычна ў некалькіх месцах гораду. Тут можна сустрэць шмат цікавага прыкладнога й народнага мастацтва. На гэты базар зьбіраюцца найлепшыя краўцы, кавалі, ганчары, ткачы, разьбяры[1].

Казюкі сталі папулярнымі ў іншых гарадах сучаснай Летувы, а таксама ў Горадні ў Беларусі[2]. Ад нядаўняга часу Казюкі ладзяцца ў многіх польскіх гарадах (напрыклад у Познані[3], Шчэціне[4]), у нядзелю пасьля 4 сакавіка, па ініцыятыве палякаў, былых жыхароў Вільні й нашчадкаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Хаютина, Т. На свидание с «Казюкасом»  (рас.) // 7 дней. — 2008. — № 10. — С. 7.
  2. ^ «Казюкі» ў Горадні — дзясяты раз // Радыё Свабода
  3. ^ Kaziuk Wileński w niedzielę w Poznaniu — artykuł w Gazecie Wyborczej na temat XV Kaziuka Wileńskiego na Starym Rynku w Poznaniu
  4. ^ Łzy wzruszenia polały się obficie, www.mmszczecin.pl