Кадар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрагмэнт 16-мм плёнкі зь некалькімі кадрамі

Ка́дар — адзін з многіх фатаграфічных малюнкаў ў кінафільмемультфільме — адзін з малюнкаў). вядома адна сэкунда кінафільму зьмяшчае 24 кадры (у танным мультфільме — 12 кадры). У звычайных фільмах кадры робяцца кінакамэраю ў пасьлядоўным парадку, але ў мультфільмах і сцэнах з спэцэфэктамі яны могуць вырабляцца па адным.

Кадры часьцей захоўваюцца на кінастужцы шырынёй 35 мм, у якой памер аднаго кадру складае 22 на 16 мм. У лічбавым відэа захоўваецца ня сам кадар, а толькі яго адрозненьне ад папярэдняга кадру. Для рэалізацыі такога падыходу выкарыстоўваецца адзін з альгарытмаў сьціску дадзеных. Сьціск відэаматэрыялу значна скарачае аб'ём памяці, неабходны для яго захоўваньня. Так, напрыклад, альгарытм сьціску ў папулярным стандарце MPEG-2 забясьпечвае эканомію памяці ў 15-30 раз.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]