Зэльва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зэльва
лац. Zelva
Панарама мястэчка
Панарама мястэчка
Герб Зэльвы Сьцяг Зэльвы
Першыя згадкі: 1258
Магдэбурскае права: ?[1]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Зэльвенскі
Плошча:
  • 15 км²
Насельніцтва: 6678 чал. (2018)[2]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1564
Паштовы індэкс: 231940
СААТА: 4226551000
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°9′0″ пн. ш. 24°49′0″ у. д. / 53.15° пн. ш. 24.81667° у. д. / 53.15; 24.81667Каардынаты: 53°9′0″ пн. ш. 24°49′0″ у. д. / 53.15° пн. ш. 24.81667° у. д. / 53.15; 24.81667
Зэльва на мапе Беларусі ±
Зэльва
Зэльва
Зэльва
Зэльва
Зэльва
Зэльва
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Зэ́льва — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Зальвянцы. Адміністрацыйны цэнтар Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6678 чалавек[2]. Знаходзіцца за 132 км на паўднёвы ўсход ад Горадні; чыгуначная станцыя на лініі Ваўкавыск — Баранавічы.

Зэльва — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захавалася Траецкая царква (магчыма, былы тэатар Сапегаў) у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст. У двары царквы стаіць помнік беларускай пісьменьніцы Ларысе Геніюш. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс мураванага гасьцінага двара на Рынку, дзе праводзіўся славуты Зэльвенскі кірмаш, найбольшы ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Зэльва ўтварыўся ад назвы ракі Зальвянкі, раней Зальвеі. Тым часам гідронім, як мяркуецца, мае балтыйскае (імаверна, яцьвяскае) паходжаньне, дакладных адпаведнасьцяў у сучасных мовах няма[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Зэльвы

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйна[4] пачатак гісторыі Зэльвы вядзецца ад 1258 году, калі ў Іпацьеўскім летапісе ўпамінаецца населены пункт, што існаваў на яе месцы. Імаверна, старажытнае паселішча знаходзілася ў паўднёва-ўсходняй частцы сучаснага мястэчка, дзе існуе гара, якая ўзвышаецца над навакольлем на 20—25 мэтраў[5].

Паводле сучасных энцыкляпэдычных даведнікаў, першы пісьмовы ўпамін пра Зэльву (Вялікую Зэльву) як сяло датуецца 1470 годам, калі Міхал Нацавіч заснаваў тут касьцёл[6]. У 1477 годзе касьцёл зьявіўся ў суседнім маёнтку Малой Зэльве, уладаньні Івана Гінейтавіча. У XVI стагодзьдзі паселішчам валодалі Вішнеўскія, Ільлінічы, Забярэзінскія, Зяновічы, Камароўскія і інш. У 1524 годзе Вялікая Зэльва ўпамінаецца ў дакумэнтах як мястэчка ў складзе Ваўкавыскага павету. У першай палове XVII стагодзьдзя мястэчка перайшло ў валоданьне Сапегаў.

Рынак. Мураваныя крамы, 1723 г.

У 1616 годзе Зэльва складалася зь невялікага Рынку і трох вуліцаў; працавалі 17 шынкоў і 2 млыны. У 1643 годзе князь Казімер Леў Сапега прымаў тут караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазу. У 1720[6] годзе Сапегі атрымалі права праводзіць у мястэчку штогадовы кірмаш, які на працягу 130 гадоў заставаўся найбольшым у Вялікім Княстве Літоўскім. Сюды прыязджалі купцы з Украіны, Польшчы, Швэцыі, Даніі, Італіі, Прусіі, Аўстрыі, Францыі і Расеі. Пасярод Рынку існаваў гасьціны двор з 200 крамамі. Апроч кірмашоў, разьвіцьцю Зэльвы спрыяла і зручнае геаграфічнае становішча на гандлёвым шляху Менск — Слонім — Ваўкавыск — Горадня — Беласток. На рацэ Зальвянка, якая была ў той час суднаходным прытокам Нёмана, існаваў рачны порт. Сапегі ганарыліся мястэчкам, называлі яе «Зэльвенскім графствам». У XVIII стагодзьдзі тут зьявіўся тэатар, у якім гралі беларускія, польскія і францускія акторы. У 1739 годзе пачала дзейнічаць рэзыдэнцыя ордэну піяраў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Зэльва апынулася ў склад Расейскай імпэрыі. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстаньні Т. Касьцюшкі, вызвольным паўстаньні 1830—1831 гадоў, нацыянальна-вызвольным паўстаньні К. Каліноўскага. За ўдзел у паўстаньні 1830—1831 гадоў расейскія ўлады канфіскавалі Зэльву ў Сапегаў. На 1863 год тут было 163 будынкі. У 1886 годзе праз Зэльву прайшла чыгунка Баранавічы — Беласток. У канцы XIX ст. працавалі 2 броварныя і медавараны заводы, сьвечачная майстэрня, мужчынская і жаночая народныя вучэльні, лесапільня. У пачатку XX ст. Малая Зэльва ўвайшла ў межы Зэльвы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Зэльву занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Зэльва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Зэльва апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Зэльва ўвайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам раёну (у 1962—1965 гадох уваходзіла ў склад Ваўкавыскага, у 1965—1966 гадох — Мастоўскага р-наў[8]). У Другую сусьветную вайну з 14 ліпеня 1941 да 12 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1829 год — 1103 чал., зь іх 276 хрысьціянаў (159 муж. і 117 жан.), 827 юдэяў (452 муж. і 375 жан.); 1830 год — 621 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 453, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 155[9]; 1857 год — 1950 чал.[10]; 1863 год — 1316 чал., у тым ліку 824 юдэі[11]; 1897 год — 2879 чал.[12]
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1,8 тыс. чал.[13]; 1971 год — 4,3 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 7,7 тыс. чал.[14]; 2007 год — 7,7 тыс. чал.; 2008 год — 7,7 тыс. чал.; 2009 год — 7396 чал.[15] (перапіс); 2016 год — 6906 чал.[16]; 2017 год — 6795 чал.[17]; 2018 год — 6678 чал.[2]

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
17 верасьня вуліца Млынавая вуліца
50 год ВЛКСМ вуліца Касьцельная вуліца
Булака вуліца Фабрычная вуліца
Кастрычніцкая вуліца Выганская вуліца
Пушкіна вуліца Ружанская вуліца[18]
Савецкая вуліца Царкоўная вуліца Маршалкаўская вуліца

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

  • Філія «Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці» Зэльвенскага раённага спажывецкага таварыства
  • РУП «Трыкатажная фабрыка „Зальвянка“»

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На гістарычным Рынку

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы. На беразе Зэльвенскага вадасховішча знаходзіцца турыстычная сядзіба «Лаўрыновічы».

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У двары Зэльвенскай царквы — помнік беларускай пісьменьніцы Ларысе Геніюш.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ларыса Геніюш (Міклашэвіч, 1910—1983) — беларуская паэтка, пісьменьніца, дзяячка нацыянальнага руху

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Малеч. Магдэбурскае права // «Гістарычная брама» № 6 (10), 1998.
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 140.
  4. ^ История (рас.). Зельвенский районный исполнительный комитетПраверана 1 лютага 2011 г.
  5. ^ Піваварчык С. Зэльва // Археалогія Беларусі: Энцыкл. У 2 т. Т. 1: А — К. — Мн.: БелЭн, 2009. С. 377.
  6. ^ а б Шаблюк В. Зэльва // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 660.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ Об образовании новых районов Республики Беларусь (рас.) / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 6 января 1965 г.
  9. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  10. ^ Соркіна І. Мястэчкі Зэльва і Дзярэчын у святле архіўных звестак // Славуты Зэльвенскі край: Матэрыялы навук. гісторыка-краязнаўчай канфер. — Ліда, 2004. С. 87—97.
  11. ^ Witanowski M. Zelwa // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 566.
  12. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 121.
  13. ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  14. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  15. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Гродненщина. — Минск, 2009.
  19. ^ Загорская М., Багданаў У. Што ў Бога за кулісамі? // Салідарнасць. № 50 (541), 23 сьнежня 2005 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]