За Беларусь!

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«За Беларусь!» — слоган, які шырока выкарыстоўваецца ўладамі Беларусі і структурамі, якія падтрымліваюць іх. Ужываецца ў сацыяльнай рэкляме, як назва разнастайных канцэртаў і іншых акцый і да т. п. Гэтыя два слова застаюцца нязьменнымі, але да іх часта дадаюць іншыя, напрыклад, «За моцную і квітнеючую Беларусь». Слова «за» набрана загалоўнымі літарамі і афарбавана ў колеры дзяржаўнага сьцягу Беларусі.

Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў (РКРКППГА) ужывала выраз у заявах напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году[1]. Слоган выкарыстоўваўся і падчас агітацыі перад рэфэрэндумам 2004 году аб занясеньні паправак у Канстытуцыю Беларусі, якія здымаюць абмежаваньне на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў.

Нягледзячы на нэўтральнасьць самога тэксту, некаторымі гэты лозунг успрымаецца як зьвязаны з кіраваньнем А. Г. Лукашэнка і які выказвае яго падтрымку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ За моцную i квітнеючую Беларусь Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 182 (24298) (5 верасьня 2001). Праверана 13 сьнежня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]