Замбія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Замбія
Republic of Zambia
Сьцяг Замбіі Герб Замбіі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «One Zambia, One Nation» («Адна Замбія, адна нацыя»)
Дзяржаўны гімн: «Stand and Sing of Zambia, Proud and Free»
Месцазнаходжаньне Замбіі
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Лусака
Найбуйнейшы горад Лусака
Форма кіраваньня рэспубліка
Эдгар Лунгу
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
39-е месца ў сьвеце
752 618 км²
1
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
71-е месца ў сьвеце
12 935 000
17,2/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
133 месца ў сьвеце
$17,409 млрд
$1482
Валюта Замбійскі квача (ZMK)
Часавы пас CAT (UTC+2)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

24 кастрычніка 1964
Аўтамабільны знак Z
Дамэн верхняга ўзроўню .zm
Тэлефонны код +260
Мапа Замбіі
Мапа Замбіі

Рэспу́бліка За́мбія (па-ангельску: Republic of Zambia; ранейшая назва — Паўночная Радэзія) — краіна ў Паўднёвай Афрыцы, ня мае выхаду да мора. Мажуе з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, Танзаніяй, Малаві, Мазамбікам, Зымбабвэ, Батсванай, Намібіяй і Анголай. Сталіца — горад Лусака.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова тэрыторыю сучаснай Замбіі засялілі плямёны бушмэнаў, а ў VI стагодзьдзі пачалося засяленьне народамі банту. З XIV да XV стагодзьдзя тэрыторыя знаходзілася ў складзе краіны Монаматапа. У ХІХ стагодзьдзі на тэрыторыі Замбіі ўзьніклі дзьве краіны: Баротсэ (на захадзе), і Бэмба (на паўднёвым захадзе). У 1835 годзе ў Замбіі зьявілася зулускае племя Нгуні. У другой палове ХІХ стагодзьдзе на тэрыторыю Замбіі пачалі трапляць эўрапейскія місіянэры, гандляры, вынаходнікі. Аднім зь іх быў брытанец Дэйвід Лівінгстан. Ён, першы з эўрапейцаў убачыў вадаспады Замбэзі і назваў іх у гонар каралевы Вікторыі. У 1888 годзе Сэсіль Родэс атрымаў ад мясцовых уладароў дазвол на выкарыстаньне мінэральных радовішчаў. З 1902 году Замбія трапіла пад кіраваньне Брытанскай Паўднёваафрыканскай кампаніі, якой кіраваў Родэс. У гэты час тут пачалася здабыча медзі, а таксама пачалося будаўніцтва чыгункі. У 1911 годзе тэрыторыя Замбіі трапіла пад брытанскі пратэктарат па назвай Паўночная Радэзія. З 1924 году да атрыманьня незалежнасьці Паўночнай Радэзіяй кіравалі брытанскія намесьнікі. У міжваенны час Замбія стала самым вялікім вытворцам медзі ў сьвеце.

З 1953 да 1963 году Замбія ўваходзіла ў склад Фэдэрацыі Радэзіі і Ніясы. Пасьля яе распаду 31 сьнежня 1963 году, Паўночная Радэзія атрымала шырокую аўтаномію, а 24 кастрычніка 1964 году была абвешчаная незалежнасьць Замбіі. У гэтым жа годзе краіна стала ўдзельніцай ААН і Арганізацыі Афрыканскага Адзінства. Палітыка Замбіі ў час незалежнасьці была скіраваная супраць адміністрацыяў акружаючых яе каляніяльных тэрыторыяў (Мазамбіку, Анголы, Радэзіі) і ПАР разам з Намібіяй, і была скіраваная на падтрымку нацыянальна-вызваленчага руху на гэтых тэрыторыях. Канфлікт з Радэзіяй выклікаў блякаваньне мяжы з гэтай краінай.

З 1972 году ў Замбіі ўсталявалася аднапартыйная палітычная сыстэма. Эканамічная палітыка ўлады, а таксама спад коштаў на медзь на сусьветным рынку прывёў да эканамічнага крызісу, у выніку якога ў 1991 годзе да ўлады прыйшла апазыцыя.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уся выканаўчая ўлада ў краіне належыць прэзыдэнту, ён зьяўляецца таксама і галоўнакамандуючым войскамі краіны. Заканадаўчая ўлада належыць аднападатнаму парлямэнту (Нацыянальнай асамблеі), са 150 дэпутатамі, якія выбіраюцца на 5-гадовы тэрмін, 8 зь іх прызначаюцца прэзыдэнтам.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Правінцыі Замбіі

Замбія складаецца з 9 правінцыяў, якія дзеляцца на раёны.

Правінцыя Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва (2000), тыс. чал.
Цэнтральная Кабве 94 395 1012,257
Копербэлт Ндола 31 328 1581,221
Усходняя Чыпата 69 106 1306,173
Луапула Манса 50 567 775,363
Лусака Лусака 21 896 1391,329
Паўночная Касама 147 826 1258,696
Паўночна-Заходняя Солвэзі 125 827 583,350
Паўднёвая Лівінгстон 85 283 1212,124
Заходняя Монгу 126 386 765,088

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паверхня Замбіі — гэта ў асноўным пласкагор’е вышынёй ад 1000 да 1400 мэтраў, якое паступова паніжаецца каля ракі Замбэзі. На поўдні знаходзіцца вялікая Даліна Луангві, з аднаго боку абмежаваная гарамі Мучынга.

Клімат — субтрапічны, сухі. Асноўная рака — Замбэзі, прытокі Кафуе і Луангва. Расьліннасьць у асноўным саванная.

Агульная працягласьць межаў 5664 км, зь іх:

  • Ангола — 1110 км;
  • Дэмакратычная Рэспубліка Конга — 1930 км;
  • Малаві — 837 км;
  • Мазамбік — 419 км;
  • Намібія — 233 км;
  • Танзанія — 338 км;
  • Зымбабвэ — 797 км;
  • Батсвана — 1 км.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Штогадовы натуральны прырост насельніцтва складае 1,52%.

Этнічны склад насельніцтва Замбіі:

Рэлігійны склад грамадзтва:

  • пратэстанты — 34%
  • мясцовыя веры — 27%
  • каталікі — 26%
  • іншыя — 13%

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замбіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў