Заляцаньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Запыт «Залёты» перанакіроўваецца сюды. Пра п’есу Дунін-Марцінкевіча глядзіце артыкул «Залёты (п’еса)».

Заляца́ньне — паводзіны чалавека і жывёлаў, якія папярэднічаюць спарваньню.

Ролі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Звычайна актыўным бокам пры заляцаньні зьяўляецца самец, а пасіўнай — саміца. Гэта зьвязана з тым, што саміца ўяўляе вялікую каштоўнасьць як адказная за разьвіцьцё нашчадкаў. У традыцыйных чалавечых грамадзтвах, як правіла, актыўны мужчына; праява занадта вялікай энэргіі ў гэтым дачыненьні жанчыны ці мужчына, які не жадае заляцаньня, падвяргаюцца асуджэньню. Толькі ў некаторых сучасных грамадзтвах (эўрапейскім і паўночнаамэрыканскім) жанчыне дазволена выступаць у якасьці ініцыятара заляцаньня.

Пры палігамных адносінах самец падчас заляцаньня зацікаўлены ў найхутчэйшым спарваньні, каб перайсьці да наступнай саміцы, у той час як саміца імкнецца павялічыць пэрыяд заляцаньня, каб выбраць вартага самца з многіх варыянтаў.

Функцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўная задача заляцаньня — дапамагчы саміцы выбраць найбольш здаровага і моцнага самца яе віду. Акрамя гэтага, заляцаньне прымушае саміцу і самца ўзгадняць свае дзеяньні ў час спарваньня і паскарае гарманальнае разьвіцьцё саміцы.

Ступені[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вылучаюць 4 ступені заляцаньня:

  1. пошук і ацэнка магчымых каханак;
  2. усьмешка й гутарка;
  3. абдымкі ды ласкі;
  4. плоцевы чын[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Джэймс Кэнтар, Рэй Блэншард, Говард Барбары Плоцевыя засмучэньні // Оксфардзкі падручнік псыхапаталёгіі = па-ангельску: Oxford textbook of psychopathology / Пол Блэйні, Тэадор Мілан. — 2-ое выд. — Нью-Ёрк: Oxford University Press, 2009. — С. 527-548. — 840 с. — (Клінічная псыхалёгія). — ISBN 978-0195374216