Залатая брама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Залатая брама, рэканструкцыя

Залата́я бра́ма ў Кіеве — паўднёвая абарончая брама старажытнарускага пэрыяду, помнік абарончага дойлідзтва ХІ стагодзьдзя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1037 — згадваецца ў летапісе ўпершыню ў сувязі з пабудовай Яраславам Мудрым абарончых ўмацаваньня вакол Кіева.
  • Сяр. XVIII — рэшткі брамы засыпаны, брама ў паўднёвым кірунку перанесеная ў іншае месца.
  • 1832 — археоляг аматар К. Лахвіцкі раскапаў рэшткі Залатой брамы.
  • Кан. ХІХ — пачалася кансэрвацыя збудаваньня.
  • 1910 — першая прапанова аб рэканструкцыі Залатой брамы ў ейным першапачатковым выглядзе.
  • 19721973 — археалягічныя раскопкі, якія зрабілі важкі ўнёсак ў справу будучага аднаўленьня брамы.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Залатая брама была адной з трох брамаў Кіева старажытнарускага пэрыяду. Браму збудавалі на паўднёвым кірунку й назвалі па аналёгіі з Залатой брамай Канстантынопалю. Амаль да канца XVIII ст. Залатая брама заставалася галоўнай брамай Кіева.

Даўжыня брамы складае 26,8 м. Падмуркі зроблены зь вялікіх камянёў на цэмэнтнай рошчыне. Зямля пад падмуркам умацавана шчыльна ўбітымі драўлянымі каламі. У браме меўся адзін праезд вышэйшыя аркі якога дасягалі ў вышыню 13,36 мэтраў. Земляны вал, што прылягаў да брамы меў у шырыню 30, ў вышыню 11,12 мэтры, а таксама зрубныя канструкцыі ўнутры. Вышэй на вале стаялі драўляныя сьцены.

Наверсе на браме меўся храм, асьвячоны ў гонар Дабравешчаньня Багародзіцы. Ён быў зьвернуты апсыдаю ў бок гораду і быў ў пляне блізкі да квадрату (10,5—11,0 м). Перад храмам на ўзроўні асноўнага вала мелася баявая пляцоўка.

Залатая брама ў Кіеве стала правобразам для будаўніцтва аднайменнае брамы ва Ўладзімеры.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Высоцкі, С. А. Залатыя вароты // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 4/1981

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Залатая брамасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: 50°26′56″ пн. ш. 30°30′48″ у. д. / 50.44889° пн. ш. 30.51333° у. д. / 50.44889; 30.51333