Жасін Вэрдагер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жасін Вэрдагер
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 траўня 1845(1845-05-17)[1][2]
Памёр 10 чэрвеня 1902(1902-06-10)[1][2] (57 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, каталіцкі сьвятар
Жанр паэзія
Мова каталянская мова[5] і гішпанская мова
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
https://www.verdaguer.cat/

Жасін Вэрдагэр-і-Сантана (па-каталянску: Jacint Verdaguer i Santaló, вымаўленьне літаратурнай каталёнскай мовай [ʒə’sin bəɾðə’ɡe], нар. 17 траўня 1845 у г. Фулгаролас, пам. 10 чэрвеня 1902 ў муніцыпалітэце Бальбідрэра, цяпер раён Барсэлёны) — адзін з самых вядомых каталёнамоўных паэтаў пэрыяду рамантызму і «Ранашэнсы» — нацыянальнага каталёнскага адраджэньня XIX — пач. XX ст., «Цар паэтаў Каталёніі» па-каталянску: Príncep dels poetes catalans)[6]. .

У каталёнскіх краінах вядомы таксама пад імем «Айцец Сінці Вэрдагэр» (кат. Mossèn Cinto Verdaguer), бо Жасін Вэрдагэр быў сьвятаром.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 17 траўня 1845 году ў муніцыпалітэце Фулгаролас (раён Асона, Каталёнія). Бацькамі былі Жузэп Вэрдагэр-і-Урдэш (1817—1876 гг.) і Жузэп Сантана-і-Планас (1819—1871 гг.). Жасін быў трэцім дзіцем у сям’і з 8 дзецьмі, зь якіх выжыла толькі трое. Да 11 гадоў вёў сярэдняе жыцьцё звычайнага дзіцяці, быў разьвіты фізычна, рэлігійнасьцю не адрозьніваўся.

У 1856 годзе паступіў у рэлігійную сэмінарыі ў горадзе Бік. У 1863 годзе пачынае працаваць прыватным настаўнікам у пасёлку Кан-Тона, зараз муніцыпалітэт Кальдатэнас, гарадзкі раён Сан-Марці-дэ-Рыўдаперас.

У 1865 годзе прымае ўдзел у паэтычным спаборніцтве «Жокс Флуралс» (даслоўна, «Кветкавыя гульні») у Барсэлёне, выйграе 4 прыза. У 1866 годзе выйграе яшчэ 2 разы ў паэтычных спаборніцтвах «Жокс Флуралс».

У 1870 годзе пасьвечаны ў сьвятара біскупам Люісам Журдэнам 24 верасьня ў горадзе Бік. У кастрычніку Жасін служыць сваю першую імшу пад шатамі Сьвятога Георгія. На наступны дзень Жасін служыць сваю другую імшу пад шатамі Сьвятога Францыска.

У 1873 годзе апублікаваны твор Жасіна Вэрдагэра «Страсьць Госпада нашага Ісуса Хрыста» (па-каталянску: Passió de Nostre Senyor Jesucrist). Падарожжа ў Паўночную Каталёнію. Там упершыню ў жыцьці Жасін ўбачыў гару Канігу, якая зьяўляецца адным з сымбаляў Каталёніі. У сьнежні становіцца карабельным сьвятаром на судне «Трансатлянтычнай кампаніі». У 1876 ​​годзе падчас рэйса з Кубы ў Гішпанію на караблі «Ciudad Condal» Жасінт Вэрдагэр заканчвае сваю выдатную паэму «Атлянтыда» (па-каталянску: L'Atlàntida).

У 1877 годзе журы «Жокс Флуралс» за паэму «Атлянтыда» дае Жасіну прэмію правінцыі Барсэлёна.

У 1878 годзе — падарожжа ў Рым. Сустрэча з Папам рымскім Львом XIII, на якой згадвалася паэма «Атлянтыда».

У 1880 годзе выйграў тры прэміі «Жокс Флуралс», абвешчаны Mestre en Gai Saber (даслоўна, «знаўца вясёлых ведаў»), публікацыя кнігі «Мансэрат» (па-каталянску: Montserrat). У 1883 годзе напісаў «Оду Барсэлёне». Гарадзкі савет Барсэлёны на грамадзкія сродкі выдае твор накладам 100 тыс. асобнікаў.

21 траўня 1886 — біскуп Мургадас (па-каталянску: Morgades) у Рыпольскім манастыры абвяшчае Жасіна Вэрдагэра «Паэтам Каталёніі». Апублікаваная паэма «Канігу», прысьвечаная Рэканкісце. Жасін наведвае Сьвятую зямлю.

У 1893 годзе завяршае напісаньне трылёгіі «Дзіця Ісус» (па-каталянску: Jesús Infant). У 1894 годзе напісаныя кнігі «Кусты руж, якія квітнеюць круглы год» (па-каталянску: Roser de tot l'any) і «Пажаданьні добрага сьвятара» (па-каталянску: Veus del bon pastor).

У 1902 годзе пераяжджае з вул. Араго ў Барсэлёне ў суседні гарадок Вальбідрэра (цяпер адзін з кварталаў Барсэлёны). Памірае 10 чэрвеня 1902 ў 17:50.

Выбраныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • L’Atlàntida (Atlantis, 1876)
  • Idil·lis i cants místics (Idylls and Mystic Songs, 1879)
  • Montserrat (1880, 1899)
  • A Barcelona («To Barcelona», 1883)
  • Caritat (Charity, 1885)
  • Canigó (1886)
  • Sant Francesc (Saint Francis, 1895)
  • Flors del Calvari (Flowers of Calvary, 1896)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Фундацыя «Жасін Вердагер».  (кат.),  (анг.),  (гішп.),  (ірл.),  (фр.),  (ням.)
  • Тэкст паэмы «Атлантыда».  (кат.)
  • Выбраныя паэтычныя творы Жасіна Вердагера.  (кат.)
  • Кароткі агляд сюжэту паэмы «Атлантыда».  (кат.)
  • Верш «Эмігрант»(недаступная спасылка).  (кат.)
  • Каталонская літаратура ў Расіі.  (рас.)
  • «Из каталонской поэзии», уклали З.Плавскін та Вс. Багно, худож. В.Бегиджанов. — Л.: Худож. лит., 1984. — 232 стор.  (рас.)
  • Отрывок из «Атлантиды», пераклала М. І. Ливероўская, «Записки Неофилологического Общества при Ими. С.-Петербург. Ун-те». — Спб., 1910. — Вип. 4. — стор. 154—156.  (рас.)
  • «Дон Джауме на Сан-Джеронимо», «Sum vermis», «Марина», «Скала Дьявола», «Розалия», «Калиновый цветок», «Зачем поют матери», пераклад М.Квяткоўськай, «Из каталонской поэзии». — Л., 1984. — стор. 98—110. Про Жасіна Бардаге.  (рас.)
  • Богданович Л. А., «Великий певец Каталонии», видання «Семья». — М., 190:. — 15 сент.,№ 37. — С. 4—5; 22 сент., № 38. —С. 10—11.— Подпись: Л. А.Б., Эльбе. Пра Ж. Вердагера ў сувязі зь яго сьмерцю: апісаньне жыцьця і творчасьці.  (рас.)
  • «Из дебрей Испании», видання «Мир божий». — Спб., 1902. — № 7. — С. 49—51 (2-я паг.). Біяграфічныя дадзеныя пра Ж. Вердагера ў сувязі зь яго сьмерцю.  (рас.)
  • Вердагер-и-Сантало, Жасинто, «Краткая литературная энциклопедия». — М., 1962. — Т. 1. — Стб. 922—923.  (рас.)
  1. ^ а б в г Jacint Verdaguer Santaló // Diccionario biográfico español (гішп.)Real Academia de la Historia, 2011.
  2. ^ а б Jacint Verdaguer // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ http://www.endrets.cat/index.php/indret/1913/tomba-de-jacint-verdaguer-montjuic-barcelona-ca.html
  5. ^ Verdaguer, Jacint, 1845-1902 // CONOR.SI
  6. ^ Жузэп Торас-і-Бажас, каталёнскі біскуп канца XIX — пачатку XX ст.