Кюстэндорф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дэрвенград»)
Кюстэндорф
сэрб. Кюстэндорф
Дата заснаваньня: 2004
Краіна: Сэрбія
Акруга: Злаціборская
Грамада: Ужыцкая
Часавы пас: UTC+1
Геаграфічныя каардынаты: 43°47′44″ пн. ш. 19°30′29″ у. д. / 43.79556° пн. ш. 19.50806° у. д. / 43.79556; 19.50806Каардынаты: 43°47′44″ пн. ш. 19°30′29″ у. д. / 43.79556° пн. ш. 19.50806° у. д. / 43.79556; 19.50806
Кюстэндорф на мапе Сэрбіі
Кюстэндорф
Кюстэндорф
Кюстэндорф
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mecavnik.info

Кюстэндорф (па-сэрбску: Küstendorf, таксама вядомы як Дэрвенград і Мечаўнік — вёска ў Сэрбіі, знаходзіцца ў Злаціборскай акрузе ля Вужыцаў, за 200 км на паўднёвы захад ад сталіцы Сэрбіі Бялграду.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Збудаваная ў 2000 року для фільму «Жыцьцё як цуд» кінарэжысэра Эміра Кустурыцы. Рэжысэр даў ёй назву Кюстэндорф (ням. Küstendorf) — ад сваёй мянушкі «Kusta» і нямецкага слова «dorf» — вёска.

Эмір Кустурыца заявіў:

Я страціў свой горад [Сараева] падчас вайны. Таму я хацеў пабудаваць сваю вёску. Ён носіць нямецкую назву: Küstendorf.Я буду арганізоўваць там семінары для тых, хто хоча навучыцца рабіць кіно, канцэрты, кераміку, жывапіс. Гэта месца, дзе я буду жыць і куды час ад часу некаторыя людзі змогуць прыязджаць. Вядома, будуць і іншыя жыхары, якія будуць працаваць. Я мару пра адкрытае месца з культурнай разнастайнасцю, якое супрацьстаіць глабалізацыі.[1]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква сьвятога Савы ў Дэрвенградзе

У вёсцы дзейнічаюць бібліятэка імя Іва Андрыча; мастацкая галерэя ў гонар скульптара Драгана Ёвічавіча; кінатэатар «Стэнлі Кубрык»; цэнтральны будынак з кінатэатрам, жылымі памяшканьнямі, садам, басэйнам, трэніравальнай заляй і саўнай; спортзаля; рэстаран; булачная; сувэнірная крама; праваслаўная царква сьвятога Савы.

Вуліцы вёскі названыя ў гонар упадабаных Кустурыцам асобаў: Ніколы Тэслы, Эрнэста Чэ Гевары, Марадоны, Міядрага Чкалі, Фэдэрыка Фэліні, Інгмара Бэргмана, Джо Страмэра, Новака Джокавіча, а галоўная вуліца — у гонар Іва Андрыча.

Кюстэндорф міжнародны фестываль кіно і музыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска разглядае сябе не толькі як прывабнасць для наведвальнікаў, але імкнецца быць актыўным месцам мастацкіх і культурных дэбатаў.

У студзені 2008 года, напрыклад, Нёмана Кустурыца арганізаваў тут першы Кюстэндорф міжнародны фестываль кіно і музыкі, які разглядае сябе як альтэрнатыўны конкурс маладых талентаў, асабліва ў адрозненне ад заходняга і галівудскага кіно.[2]

Другі кінафестываль «Кюстэндорф» прайшоў у студзені 2009 года і ў чарговы раз уручыў прызы навічкам з Еўропы і Далёкага Усходу.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Андрычград — ячшэ адно паселішча, якое ў дадзены момант будуе Эмір Кустурыца

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]