Дэар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Дэ́ар», альбо «Плач Дэ́ара» (па-ангельску: Deor, The Lament of Deor) — стараангельская элегія, складзеная, верагодна, у 10 стагодзьдзі. Адзіны рукапіс гэтага вершу даўжынёю ў 42 радкі утрымоўваецца ў Эксэтэрскай кнізе.

Тэма вершу — разважаньні лірычнага героя, песьняра Дэара, які страціў месца прыдворнага паэта, саступіўшы больш удачліваму суперніку, і вымушаны вандраваць у пошуках новага дому. Каб суцешыцца, ён прыгадвае нягоды герояў германскай гісторыі і міталёгіі (напрыклад, Вёлунда), паўтараючы: «Þæs ofereode, þisses swa mæg!» («тое пераадолелі, можна пераадолець і гэтае»).