Дынама Загрэб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дынама Загрэб
Поўная назва Građanski nogometni klub Dinamo Zagreb
Заснаваны 9 чэрвеня 1945
Горад Загрэб, Харватыя
Стадыён Максымір
Умяшчальнасьць: 35 123
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022—2023 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Дынама» (па-харвацку: Dinamo) — харвацкі футбольны клюб з гораду Загрэбу. Заснаваны ў 1945 годзе. 24-разовы чэмпіён Харватыі, 16-разовы ўладальнік Кубка Харватыі. Чатырохразовы чэмпіён Югаславіі, сяміразовы ўладальнік Кубка Югаславіі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольны клюб у Загрэбе быў створаны ў 1911 годзе, калі яшчэ горад быў часткай Аўстра-Вугоршчыны. Клюб атрымаў назву «Граджанскі». У дадатак, клюб меў шматспартовую скіраванасьць з выразна харвацкай ідэнтычнасьцю. Акрамя футболу клюб меў каманды па гандболе і роварным спорце. Спачатку футбалісты выступалі на розных пляцоўках у загрэбскіх раёнах Тушканац, Марцінаўцы, Канале і Максыміры, пакуль каманда не прыдбала свой уласны стадыён на вуліцы Котурашка, які быў афіцыйна адкрыты ў 1924 годзе Сьцепанам Радычам, вядомым харвацкім палітыкам таго часу. Па Другой сусьветнай вайне «Граджанскі» быў забаронены, як і вялікая колькасьць іншых харвацкіх клюбаў. Наўзамен у чэрвені 1945 году ўжо пасьля трох дзён пасьля ліквідацыі «Граджанскага» быў утвораны клюб «Дынама». У кіраўніцтва клюбу ўвайшлі некаторыя дзеячы «Граджанскага».

У 1991—1993 гадах меў назву «ХАШК Граджанскі», а ў 1993—2000 гадах — «Краацыя». У канцы 1990-х клюб двойчы запар дасягаў групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЭФА. У сэзоне 1998—1999 гадоў яны спаборнічалі ў адной групе з «Аяксам», «Алімпіякосам» і «Порту». Пасьля несуцяшальных першых трох матчаў, дзе пасьля хатняй нічыі з «Аяксам» клюб двойчы атрымаў паразы з «Алімпіякосам» і «Порту», паказьнікі харватаў палепшыліся. У наступным хатнім матчы яны перамаглі «Порту», а потым у Амстэрдаме былі мацней за «Аякс». У апошнім матчы групы загрэбцы згулялі ўнічыю з «Алімпіякосам». У сэзоне 1999–2000 гадоў «Краацыя» скончыла групавы этап на апошнім чацьвертым месцы, здабыўшы толькі адну перамогу і дзьве нічыю. Супернікамі клюбу ў тым розыгрышы былі «Манчэстэр Юнайтэд», «Марсэль» і «Штурм».

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Харватыі Бр Даніел Загарац 1987
2 Сьцяг Ірану Аб Садэг Магарамі 1996
3 Сьцяг Японіі Аб Такуя Агівара (ар. Урава Р.Д.) 1999
4 Сьцяг Харватыі Аб Бошка Шутала 2000
5 Сьцяг Паўночнай Македоніі ПА Арыян Адэмі 1991
6 Сьцяг Францыі Аб Максім Бэрнаўэр 1998
7 Сьцяг Харватыі Нап Лука Стойкавіч 2003
8 Сьцяг Харватыі ПА Лукас Качавэнда (ар. Лякаматыва) 2003
9 Сьцяг Харватыі Нап Бруна Пэткавіч 1994
10 Сьцяг Харватыі ПА Марцін Батурына 2003
11 Сьцяг Азэрбайджану Нап Магір Эмрэлі 1997
14 Сьцяг Харватыі ПА Марка Рог (ар. Кальяры) 1995
15 Сьцяг Харватыі Аб Марэна Жыўкавіч 2004
17 Сьцяг Харватыі Нап Сандра Куленавіч 1999
18 Сьцяг Францыі Аб Ранаэль П’ер-Габрыель 1998
18 Сьцяг Швайцарыі Нап Ёсіп Дрміч 1992
19 Сьцяг Харватыі Нап Фран Бродыч 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Косава Нап Арбэр Ходжа 1998
22 Сьцяг Паўночнай Македоніі Аб Стэфан Рыстоўскі 1992
23 Сьцяг Харватыі ПА Тыбар Галілавіч 1995
25 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Пэтар Сучыч 2003
27 Сьцяг Харватыі ПА Ёсіп Мішыч 1994
28 Сьцяг Мартынікі Аб Кевін Тэафіль-Катрын 1989
30 Сьцяг Японіі Нап Такура Канэка (ар. Хакайда К.) 1997
31 Сьцяг Харватыі ПА Марка Булат 2001
32 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Бр Фарыс Кркаліч 2002
33 Сьцяг Харватыі Бр Іван Нэвістыч 1998
39 Сьцяг Харватыі Аб Маўра Пэркавіч 2003
55 Сьцяг Харватыі Аб Дына Пэрыч 1994
72 Сьцяг Харватыі Нап Габрыель Відавіч (ар. Баварыя) 2003
77 Сьцяг Харватыі Нап Дарыё Шпікіч 1999
Сьцяг Італіі ПА Алесьё Танон 2003
Сьцяг Харватыі ПА Якаў-Антон Васіль 2002

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]