Другі Нікейскі сабор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Другі Нікейскі сабор, VII Сусьветны саборцаркоўны сабор, які праходзіў у Нікеі з 28 верасьня да 23 кастрычніка 787 году. На саборы былі ўхваленыя 22 дысцыплінарныя каноны.

У саборы ўдзельнічала 335 біскупаў пад кіраўніцтвам намінальна папскіх легатаў, але фактычна патрыярха Тарасія.

Сабор быў скліканы дзеля спыненьня абразаборніцтва (іканаклазму), якое было ўведзенае ў Бізантыі за часам улады Лява ІІІ.