Дон Дэліла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дон Дэліла
Don DeLillo
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Клеа Бэрдуэл
Нарадзіўся 20 лістапада 1936
Нью-Ёрк, ЗША
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, драматург, эсэіст
Гады творчасьці 1960 — цяпер
Кірунак постмадэрнізм
Жанр раман, аповед, п’еса, эсэ
Мова ангельская мова[1]
Дэбют «Рака Ярдан» (1960)
Прэміі Ерусалімская прэмія (1999)
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Дон Дэліла (па-ангельску: Don DeLillo; нар. 20 лістапада 1936) — амэрыканскі пісьменьнік, драматург, эсэіст, яго працы малююць падрабязны партрэт амэрыканскага жыцьця канца дваццатага, пачатку дваццаць першага стагодзьдзяў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэліла нарадзіўся 20 лістапада 1936 году і рос у каталіцкай сям’і італьянскіх імігрантаў у Бронксе, Нью-Ёрк. Разважаючы над дзяцінствам Дэліла пазьней казаў:

« …заўсёды на вуліцы. Як маленькі хлопчык я бавіў вялікую частку майго часу, сымулюючы бэйсбольнага дыктара па радыё. За адзін раз я мог прыдумаць гульні на працягу шматлікіх гадзін. Нас было адзінаццаць у невялікай хаце, але цесната ніколі не была праблемай. Я ня ведаў жыцьця па-іншаму. Мы заўсёды размаўлялі на ангельскай і італьянскай мовах, якія пераблытваліся адна з другой. Мая бабуля, якая жыла ў Амэрыцы на працягу пяцідзесяці гадоў, ніколі не вывучала ангельскую мову. »

Інтэрвію Дона Дэліла ў кастрычніку 2007

Падлеткам Дэліла браўся за працу паркоўшчыка на лета, дзе гадзіны чаканьня і дагляду за транспартнымі сродкамі прывялі да звычкі чытаньня. У інтэрвію 2010 году выданьню «Аўстраліян» (The Australian) Дэліла разважаў над гэтым пэрыядам, кажучы, што:

« У мяне было асабістае Залатое Стагодзьдзе чытаньня, у маіх 20-х і маіх раньніх 30-х. Затым мая праца пісьменьніка пачала займаць так шмат часу. »

Інтэрвію Дона Дэліла выданьню «Аўстраліян»

У гэты пэрыяд Дэліла натхнёны такімі выдатнымі аўтарамі як Джэймз Джойс, Ўільям Фолкнэр, Флэнэры О’Конар, Эрнэст Гэмінгўэй. Гэтыя пісьменьнікі стварылі галоўны ўплыў на самыя раньнія спробы Дэліла як празаіка.[2]

У 1958 годзе, пасьля канчатка Фордэмскага ўнівэрсытэту ў Бронксе са ступеньню бакаляўра ў вобласьці Камунікацыйных Мастацтваў, Дэліла ўладкоўваецца на працу ў галіне рэклямы, таму што самастойна публікавацца ён ня мог. Дэліла працаваў на працягу пяці гадоў складальнікам рэклямных паведамленьняў у агенцтве Ogilvy & Mather на Пятай авэню. Пра пачатак сваёй пісьменьніцкай кар’еры Дэліла сказаў наступнае: «У той час я напісаў пару аповедаў, але сыход з працы ня быў злучаны з гэтым. Я проста не жадаў больш працаваць».
У 1960 годзе Дэліла выдае першы аповед «Рака Ярдан» у літаратурным часопісе «Эпас» Карнэльскага ўнівэрсітэте і пачаў працаваць над першым раманам «Амэрыкана» (Americana) у 1966. Разважаючы над адносна апошнім пачаткам працы ў напрамку бэлетрыстыкі ў 1993, Дэліла казаў, што ён шкадуе, што не пачаў раней, але відавочна ня быў гатовы да гэтага. Па-першае, ён выпрабоўваў недахоп у імкненьні. Гаворачы, што раманы ўжо былі ў галаве, але не на паперы. Па-другое, ён ня бачыў сэнсу ў гэтай працы, каб быць сур’ёзным аўтарам. Яму запатрабаваўся доўгі час, каб разьвіць гэта.

У 1975 годзе Дэліла жаніўся на Барбары Бэнэт, былой банкірцы, якая працуе ляндшафтным дызайнэрам. У канцы 70-х ён некалькі гадоў пражыў у Грэцыі дзе напісаў раман «Імёны». Яго раманы, расхвальваемыя крытыкамі, не атрымлівалі шырокага грамадзкага прызнаньня да публікацыі «Белага шуму», які выйграў Нацыянальную кніжную прэмію ў 1985 годзе. Масавы посьпех у публікі ён атрымаў пасьля публікацыі свайго выбітнага твору «Underworld». У 2006 годзе «Нью-Ёрк Таймс» уключыў гэты раман у сьпіс лепшых амэрыканскіх кніг, напісаных за апошнія 25 гадоў. У сьпіс таксама патрапілі раманы «Шалі» й «Белы шум».

Апошні яго раман «Falling Man» распавядае пра чалавека, які выжыў пасьля тэракту 11 верасьня, і быў апублікаваны ў ЗША 15 траўня 2007 году. У наш час Дэліла жыве каля Нью-Ёрку ў прыгарадзе Бронксьвіл(Bronxville).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раманы Дэліла — гэта сутыкненьне з разнастайнымі сучаснымі рэчамі, такімі як тэлебачаньне, ядзерная вайна, змаганьні ў спорце, складанасьці мовы, выяўленчае мастацтва, халодная вайна, матэматыка, зьяўленьне лічбавага стагодзьдзя, глябальны тэрарызм. У сваіх творах дэканструюе гісторыю ЗША й амэрыканскі лад жыцьця.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раманы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1971 «Амэрыкана» (Americana)
  • 1972 «Канчатковая зона» (End Zone)
  • 1973 «Вуліца Грейт Джонс» (Great Jones Street)
  • 1976 «Зорка Ратнэра» (Ratner’s Star)
  • 1977 «Гульцы» (Players)
  • 1978 «Беглы сабака» (Running Dog)
  • 1980 «Амазонкі» (Amazons)
  • 1982 «Імёны» (The Names)
  • 1985 «Белы шум» (White Noise)
  • 1988 «Шалі» (Libra)
  • 1991 «Мао II» (Мао II)
  • 1997 «Выварат сьвету» (Underworld)
  • 2001 «Мастак цела» (The Body Artist)
  • 2003 «Касмаполіс» (Cosmopolis)
  • 2007 «Падальны чалавек» (Falling Man)

П’есы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1979 «Інжынэр месяцавага сьвятла» (The Engineer of Moonlight)
  • 1986 «Пакой адпачынку» (The Day Room)
  • 1999 «Вальпараіза» (Valparaiso)
  • 2006 «Любоў. Хлусьня. Крывацёк.» (Love-Lies-Bleeding)
  • 2007 «Сьвет мерапрыемства» (The Word for Snow)

Інтэрвію[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Я больш не пазнаю Амэрыку». Тры інтэрвію Дона Дэліла.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Інтэвью Пітэру Ганінгу, 2003  (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]