Дзесяць мільёнаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Дзесяць мільёнаў» — гульнявое шоў, якое зьявілася 4 верасьня 2010 году на тэлеканале «Расея-1».

Правілы гульні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульцы ўдзельнічаюць у праграме парамі, кожная зь якіх у самым пачатку перадачы адразу атрымлівае 10 мільёнаў рублёў. Пасьля гэтага кожнай пары трэба адказаць на восем пытаньняў, да якіх прыкладаецца чатыры варыянты адказу. Пасьля чацьвертага пытаньня памяншаецца колькасьць варыянтаў адказу.

Адказваючы на пытаньні, удзельнікам даецца 1 хвіліна, падчас якой яны павінны паставіць якую-небудзь суму грошай на адзін або некалькі варыянтаў адказу. Паставіць грошы можна толькі так, каб адзін варыянт (люк) з прапанаваных застаўся вольным. Люкі няправільных варыянтаў адказу адчыняюцца, і ўсе грошы, пастаўленыя на іх, правальваюцца ў «деньгопровод». Гульня заканчваецца ў выпадках:

  • Калі гульцы страцілі ўсю суму грошай. Гульцы выбываюць з гульні;
  • Калі гульцы адказалі на ўсе 8 пытаньняў. Яны выносяць з сабой з студыі суму, якую здолелі зьберагчы.