Джыга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Джы́га (па-ангельску: jig) — кшталт ірляндзкіх ды шатляндзкіх народных танцаў.

Джыга бывае:

  • простая («мяккая») — памер мэлёдыі 6/8 альбо 12/8
  • падвойная — 6/8, выключна мужчынскі танец
  • патройная — 6/8
  • сьліп-джыга — 9/8, выключна жаночы танец

Джыгі шырока распаўсюджаныя ў Ірляндыі ды Шатляндыі, саступаючы сярод народных танцаў толькі рылам.