Джангл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джангл
Стылістычнае паходжаньнеРага/Дансгол, Даб
Гардкорны брэйкбіт
Тэхна
Дарк-кор — паўплываў на разьвіцьцё толькі дарксайд джанґлу
ПаходжаньнеЛёндан, Вялікабрытанія, пачатак 1990-х
Тыповыя інструмэнтыСынтэзатар, драм-машына, музычная клявіятура, сэмплер
Вытворныя формыРага-джанґл (1993—1996)
Гіп-джанґл
Атмасфэрны джанґл
Цёмны джанґл
Разумны джанґл

Джанґл (па-ангельску: Jungle) — напрамак электроннае музыкі, разнавід брэйкбіту. Росквіт і найвялікшая вядомасьць джанґлу прыйшліся на 19931995 гады.

Гучаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для джанґлу характэрнае несупадзеньне хуткасьці й гучнасьці рытму й мэлёдыі; рытм — хуткі й больш ці менш ціхі, мэлёдыя — павольная й гучная. У некаторых выпадках пры праслухоўваньні ствараецца ўражаньне, што мэлёдыя залішне гучная. Гучнасьць басавае лініі таксама вар’іруе. Рытмавыя лініі складаныя й разнастайныя. Для іх стварэньня часьцей за ўсё выкарыстоўваюцца асаблівыя сэмплы бубнаў — amen break, funky drummer, apache.

Разнавіды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рага-джанґл (Ragga-jungle) — продак джанґлу, што на прыкладны тэрмін з 1993 да 19951996 зрабіўся ягоным разнавідам.
  • Разумны джанґл (IDM jungle, IJungle) — джанґл з элемэнтамі разумнае танцавальнае музыкі.
  • Гіп / Гіп-гоп джанґл (Hip / Hip-hop jungle) — фузія гіп-гопу і джанґлу.
  • Дарксайд джанґл (Darkside jungle)
  • Атмасфэрны джанґл (Atmospheric jungle)

У Інтэрнэт таксама сустракаюцца такія назвы, як

але яны ня маюць дакладнага значэньня.

Сучаснае ўжываньне азначэньня «Джанґл»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нашыя дні словам «джанґл» (як й словам «драм-н-бас») памылкова называюць усе напрамкі брэйкбіту з хуткасьцю 150—180 грукаў за хвіліну. Прычым, гэтую памылку робяць ня толькі нявопытныя слухачы, але й некаторыя прадусары, напрыклад Aphrodite й DJ Hype.

Тыповыя кампазыцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ragga-jungle (1993—1995, 1996):

  • X Project' — Calling (Dubplate to Dub)
  • Conquering Lion — Code Red

Ijungle:

  • Venetian Snares — Horse And Goat
  • Venetian Snares — Prophylactic Eyehead

Hip jungle:

  • Ramones / Mono — Crazy Juice !
  • Ramones / Mono — Rewind Intoxicated

Darkside Jungle:

  • Justin Wright — Murder 1
  • Justin Wright — Evil

Atmospheric Jungle:

  • Mickey Finn — Lighter
  • Technical Itch — New King
  • Majistrate — Pressurous

Выканаўцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]